wd wp Пошук:

Лучана Берыа

Лучана Берыа (іт. Luciano Berio; 24 кастрычніка 1925, Імперыя — 27 мая 2003, Рым) — італьянскі кампазітар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і музыкантаў. Першыя ўрокі фартэпіяна атрымліваў у бацькі і дзеда, якія былі арганістамі. У час Другой сусветнай вайны пайшоў на фронт, дзе быў паранены ў руку ў першы ж дзень. Пасля вайны вучыўся ў Міланскай кансерваторыі ў Джуліа Чэзарэ Парыбені, Джорджа Федэрыка Гедзіні і Карла Марыі Джуліні (дырыжыраванне). Раненне рукі турбавала яго падчас ігры на фартэпіяна, і ён усё больш часу прысвячаў кампазіцыі. У 1947 годзе быў выдадзены першы яго твор — сюіта для фартэпіяна. У гэты час Берыа зарабляў сабе на хлеб, акампануючы ў вакальных класах кансерваторыі, дзе і пазнаёміўся са сваёй першай жонкай — амерыканскай сапрана Кэці Берберан.

У 1951 годзе з’ехаў у ЗША, дзе вучыўся ў Тэнглвудскім музычным цэнтры ў Луіджы Далапіколы, які абудзіў яго цікавасць да дадэкафоніі. З 1954 па 1959 гады наведваў курсы новай музыкі ў Дармштаце, дзе пазнаёміўся з П’ерам Булезам, Карлхайнцам Штокхаўзенам, Дзьёрдзем Лігеці і іншымі вядучымі кампазітарамі авангарда. Зацікавіўшыся электроннай музыкай, заснаваў у 1955 годзе эксперыментальную «Студыю музычнай фаналогіі» — італ. Studio di Fonologia Musicale. У студыю запрашаліся вядомыя кампазітары, у прыватнасці Джон Кейдж. Таксама пачаў выдаваць часопіс аб электроннай музыцы італ. Incontri Musicali. У 1966 годзе выйграў італьянскі прыз за твор Laborintus II. У 1968 годзе з вялікім трыўмфам адбылося першае выкананне «Сімфоніі»— пасля стала найбольш вядомым творам кампазітара. Яна напісана для васьмі галасоў і аркестра да 125-гадовага юбілею Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра і прысвечана Леанарду Бернстайну. Прэм’ера была ажыццёўлена Нью-Ёркскім філарманічным аркестрам і The Swingle Singers пад кіраваннем самога аўтара. У 1965—1972 гадах быў прафесарам кампазіцыі і заснавальнікам ансамбля Новай музыкі ў Джульярдскай школе музыкі ў Нью-Ёрку.

У 1972 годзе зноў вярнуўся ў Італію. З 1974 па 1980 год быў дырэктарам аддзялення электраакустычнай музыкі ў IRCAM у Парыжы. У 1987 годзе заснаваў у Фларэнцыі італ. Tempo Reale — цэнтр, падобны да IRCAM. З 1994 па 2000 год быў ганаровым кампазітарам у Гарвардскім універсітэце (англ.: «distinguished composer in residence»).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Luciano Berio // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Імперыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Эрнста Сіменса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук