wd wp Пошук:

Лука Васільевіч Шашкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шашкоў. Лука Васільевіч Шашкоў (15 кастрычніка 1897, Магілёўскі павет, Магілёўская губерня — 18 чэрвеня 1968) — беларускі педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 кастрычніка 1897 года ў сялянскай сям’і ў Магілёўскім павеце. Да ліпеня 1916 года працаваў у гаспадарцы бацькі, вучыўся ў школе. У ліпені 1916 года прызваны на вайсковую службу, дзе знаходзіўся да сакавіка 1918 года.

Улетку 1918 года экстэрнам здаў экзамен на званне настаўніка і затым у Гарадзішчанскай пачатковай школе адпрацаваў год. Наступныя тры гады быў загадчыкам валаснога аддзела народнай адукацыі, пасля — загадчыкам школьнага аддзела народнай адукацыі. З 1 верасня 1922 да 1 верасня 1926 года вучыўся ў Белдзяржуніверсітэце. Па заканчэнні ўніверсітэта на працягу года дырэктарстваваў і выкладаў грамадазнаўства ў Любанскай сямігадовай школе. У 1927 годзе ў сувязі з цяжкай хваробай жонкі прыехаў у Мінск, настаўнікам вопытнай сямігадовай школы Міністэрства асветы БССР працаваў да лістапада 1929 года. Затым да 1930 года ў Міністэрстве асветы з’яўляўся вучоным сакратаром навукова-метадычнага камітэта, пасля паступіў у аспірантуру па педагогіцы.

У 1933 годзе закончыў аспірантуру і быў прызначаны на працу ў навукова-даследчы інстытут камуністычнага выхавання, па сумяшчальніцтву з’яўляўся выкладчыкам у Мінскім педінстытуце. У кастрычніку 1937 года перайшоў у Белдзяржуніверсітэт.

У час вайны знаходзіўся ў Горкаўскай вобласці, дзе пэўны час працаваў дацэнтам настаўніцкага інстытута, а пасля яго рэарганізацыі перайшоў на працу ў сярэднюю школу. У сакавіку 1942 года прызваны ў Савецкую Армію, дзе знаходзіўся да сакавіка 1944 года.

Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Белдзяржуніверсітэт. З 1946 г. — загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі БДУ. У 1944—1947 гг. — дэкан гістарычнага факультэта[1], з 1948 па 1951 г. — дэкан філалагічнага факультэта БДУ. У Белдзяржуніверсітэце працягваў працаваць да 1961 года.

Памёр 18 чэрвеня 1968 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[2].

Прызнанне

Творы

Зноскі

  1. Исторический факультет Белорусского государственного университета. История факультета
  2. Шашков Лука Васильевич

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Памерлі ў 1968 годзе
Вучоныя паводле алфавіта
Аўтары падручнікаў
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Артыкулы з няпэўнай значнасцю
Выкладчыкі БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся 15 кастрычніка
Дэканы гістарычнага факультэта БДУ
Нарадзіліся ў 1897 годзе
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Кандыдаты педагагічных навук
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дэканы філалагічнага факультэта БДУ
Асобы
Артыкулы пра асоб без альма-матар
Нарадзіліся ў Магілёўскім павеце (Магілёўская губерня)
Педагогі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі 18 чэрвеня