wd wp Пошук:

Лукаш Цясак

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лукаш Цясак (славацк.: Lukáš Tesák; нар. 8 сакавіка 1985, Ж’яр-над-Гронам, Славакія) — славацкі футбаліст, абаронца клуба «Пагронне» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Славакіі.

Клубная кар’ера

Пачынаў прафесійную кар’еру ў складзе клуба «Дубніца», пазней гуляў у Славакіі за «Жыліну», «Рымаўску Собату», «Сеніцу» і «Татран». У складзе «Жыліны» двойчы станавіўся срэбраным прызёрам чэмпіянату Славакіі (2007/08, 2008/09).

У жніўні 2010 года падпісаў кантракт с луганскай «Зарой», стаўшы такім чынам першым славацкім футбалістам ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. За два сезоны правёў 33 матчы ў чэмпіянаце Украіны і 4 матчы ў Кубку, пасля чаго пакінуў клуб у якасці свабоднага агента.

У ліпені 2012 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», якое тады выступала ў ФНЛ. Па выніках сезону 2013/14 дапамог камандзе выйсці ў Прэм’ер-лігу, сам быў прызнаны найлепшым абаронцам у сезоне ФНЛ. Пачынаў сезон 2014/15 у Прэм’ер-лізе ў складзе «Тарпеда», але хутка з-за фінансавых праблем пакінуў каманду і стаў іграком тульскага «Арсенала», які таксама толькі атрымаў месца ў Прэм’ер-лізе. Па выніках сезону 2014/15 «Арсенал» зноў вылецеў у ФНЛ, аднак абаронца застаўся ў камандзе.

У студзені 2016 года разарваў кантракт з «Арсеналам» і ў лютым стаў іграком казахстанскага «Кайрата», куды яго запрасіў галоўны трэнер Аляксандр Барадзюк, з якім Лукаш разам працаваў у маскоўскім «Тарпеда». 8 сакавіка 2016 года дэбютаваў у новай камандзе ў матчы за Суперкубак Казахстана супраць «Астаны», у серыі пенальці забіў вырашальны гол, чым прынёс трафей сваёй камандзе (0:0, па пенальці 5:4). У ліпені 2016 года з-за перавышэння колькасці легіянераў у камандзе быў адзаяўлены з «Кайрата» і неўзабаве вярнуўся ў тульскі «Арсенал». 30 кастрычніка 2016 года ў матчы з «Уфой» атрымаў траўму, з-за якой больш не з’яўляўся на полі, і ўзімку пакінуў каманду.

У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[2]. У складзе «Гомеля» замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. 18 лістапада 2017 года ў матчы з «Мінскам» (2:0) адзначыўся дублем.

У студзені 2018 года пакінуў гомельскі клуб[3] і неўзабаве далучыўся да клуба другога дывізіёна Славакіі «Пагронне»[4].

Міжнародная кар’ера

5 верасня 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Славакіі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2016 супраць Іспаніі (0:2).

Дасягненні

Зноскі

  1. Lukas Tesak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Словак Тесак стал игроком “Гомеля”
  3. “Гомель” расстался с Тесаком
  4. Тесак перешел в клуб 2-го дивизиона Словакии

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Тула
Катэгорыя·Ігракі ФК Пагронне
Катэгорыя·Ігракі ФК Дубніца
Катэгорыя·Ігракі ФК Жыліна
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайрат Алматы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Татран Прэшаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Сеніца
Катэгорыя·Ігракі ФК Рымаўска Собата
Катэгорыя·Ігракі зборнай Славакіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Зара Луганск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Славакіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Банскабістрыцкім краі