wd wp Пошук:

Лукаш Галамбёўскі

Лукаш Галамбёўскі (польск.: Łukasz Gołębiowski; 13 кастрычніка 1773, в. Пагост, Пінскі раён — 7 студзеня 1849, Казімероўка(польск.) бел., Тышоўцы[2]) — адзін з першых польскіх этнографаў, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі, гісторык, бібліятэкар, перакладчык, мемуарыст, член Варшаўскага таварыства сяброў навук(польск.) бел.[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Пагост, што непадалёку ад Пінска. Бацька — Іосіф Галамбёўскі, арандатар, маці — Барбара. Вучыўся ў школе піяраў у Дубровіцы. Дзякуючы сяброўству з Алаізам Фелінскім у 1791 годзе Лукаш быў прыняты на пасаду клерка ў камісара казначэйства Т. Чацкага. У 1792 ён пераехаў са сваім работадаўцам у Шчэкаціны, дзе збіраліся бібліятэчныя фонды. Падчас паўстання Касцюшкі, як афіцэр 2-га палка пяхоты, прымаў актыўны ўдзел, у прыватнасці, у бітве пад Шчакацінамі. У 1803 годзе ажаніўся з Жазэфай Палускай (пам. у 1844)[4]. З 1818 быў актыўным членам Таварыства сяброў навук(польск.) бел. (з 1823 быў сакратаром таварыства), а праз пяць гадоў — пасля пераезду ў Варшаву — арганізацыі Таварыства элементарных кніг(польск.) бел.. У 1825 годзе яму было даручана заданне арганізаваць каталог калекцыі Таварыства. Акрамя таго, у гэты перыяд ён працаваў у Камітэце рэлігіі і народнай адукацыі. Два гады пасля (у 1827) стаў прафесарам літаратуры ў нядаўна адчыненым педагагічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць

У кнізе «Гульні і забавы розных саслоўяў па ўсяму краю ці ў некаторых толькі правінцыях» (1831) расказаў пра беларускія народныя абрады тройцы(руск.) бел., купалля, куста, змясціў купальскія, русальныя, жніўныя песні з нотамі, паданне пра папараць-кветку. У кнізе «Народ польскі, яго звычаі, забабоны» (1830) апісаў жыццё, побыт, абрады беларусаў[3].

Асноўныя працы

Многія з работ даследчыка былі апублікаваны ў часопісах: Przyjaciel Ludu (1843), Rocznik Warszawskiego Towarzystwa Przyjaciół Nauk (1825, t. 17-18), Rozrywki dla Dzieci (1824), Zbieracz Literatury i Polityki (tu: «O historykach polskich w ogóle», 1838, t. 3).

Пераклады

Лісты

Рукапісы знаходзяцца ў дзяржаўных архівах Варшавы (Зборнікі Каратыскага, XI 99).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Łukasz Gołębiowski // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom III, str. 921. — nakł. Filipa Sulimierskiego i Władysława Walewskiego. (польск.)
  3. 1 2 Голомбёвский Лукаш // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 154-155. — 737 с.
  4. .  (польск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1849 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці архівістыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі з французскай мовы
Катэгорыя·Этнографы Польшчы
Катэгорыя·Перакладчыкі на польскую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берасцейскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі 7 студзеня
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1773 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай