wd wp Пошук:

Лукас Пападымас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пападымас. {{Дзяржаўны дзеяч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Лукас Пападымас (грэч.: Λουκάς Παπαδήμος; нар. 11 кастрычніка 1947, Афіны, Грэцыя) — грэчаскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Прэм’ер-міністр Грэцыі з 11 лістапада 2011 года па 16 мая 2012 года. Член Афінскай акадэміі (2006).

Біяграфія

Нарадзіўся 11 кастрычніка 1947 гады Афінах. Скончыў Афінскі каледж (1966). Атрымаў ступені бакалаўра ў галіне фізікі (1970), магістра электратэхнікі (1972) і доктара эканомікі (1977) у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (ЗША). Доўгі час знаходзіўся на выкладчыцкай і даследчай дзейнасці ў ЗША. У 1973—1975 гадах быў асістэнтам па даследаваннях у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, асістэнтам у Калумбійскім універсітэце 1975—1977, затым дацэнтам таго ж універсітэта ў 1977—1984.

У 1980 годзе старэйшы эканаміст Федэральнага рэзервовага банка ў Бостане (ЗША). У 1984—1985 гадах прафесар эканомікі ў Афінскай школе эканомікі і бізнесу, з 1988 года прафесар эканомікі Афінскага ўніверсітэта.

З 1985 года перайшоў на дзяржаўную службу, працаваў эканамічным дарадцам, а затым кіраўніком аддзела эканамічных даследаванняў Банка Грэцыі, з 1993 года намеснік, у 1994—2002 гадах яго дырэктар.

Пасля ўтварэння зоны еўра перайшоў працаваць у еўрапейскія структуры. Са студзеня 2001 года член Кіраўнічай рады Еўрапейскага цэнтральнага банка, у 2002—2010 гадах яго віцэ-прэзідэнт.

Зноскі

  1. Lucas Papademos // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lucas Papademos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132395371 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выкладчыкі Афінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Афінскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кіраўнікі цэнтральных банкаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Афінах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных