wd wp Пошук:

Лузоны

Лузоны (лац.: Lusones, стар.-грэч.: Λούσωνες) † — старажытны дарымскі народ на поўначы Пірэнейскага паўвострава, роднасны кельтыберам.

Засялялі заходнюю частку сучаснай іспанскай правінцыі Сарагоса і ўсходнія раёны правінцыі Сарыя.

Паводле Страбона, землі лузонаў знаходзіліся ля вытокаў ракі Таха.

На поўдні межавалі з беламі, на захадзе — з арэвакамі і пелендонамі, на ўсходзе — з седэтанамі, на поўначы — з васконамі. Меркаванай іх сталіцай быў горад Turiasso ці Turiaso, які размяшчаўся на тэрыторыі муніцыпалітэта Вера-дэ-Манкая (правінцыя Сарагоса). Іншымі значнымі гарадамі лузонаў былі: Bursau[1] ці Bursada (цяпер Борха), Calagurris, Cascantum (Каскантэ), Carabis (Магальён)[2].

Паходжанне і мова

Як этнічная адзінка лузоны сфармаваліся ў выніку змешвання прышлага кельцкага насельніцтва, якое мігравала на тэрыторыю Пірэнейскага паўвострава прыблізна ў IV стагоддзі да н.э.[3][4], з аўтахтоннымі іберскімі плямёнамі. Таксама, магчыма мела месца прымешка носьбітаў італійскіх моў. Размаўлялі на мове, роднасным кельтыберскай, або на адным з яе дыялектаў.

Гісторыя

У III стагоддзі да н.э. лузоны, разам з роднаснымі ім плямёнамі арэвакаў, цітыеў і белаў утварылі кельтыберскую племянную канфедэрацыю, для сумеснай барацьбы з Рымскай рэспублікай. Пасля заканчэння Першай кельтыберскай вайны, 179 годзе да н.э., лузоны першымі скарыліся перад Рымам і ў далейшых войнах удзелу не прымалі. Пазней, паступова раманізаваліся.

Эканоміка

Лузоны, як і саюзныя ім плямёны, насялялі землі, багатыя ўрадлівымі глебамі, якія давалі вялікія ўраджаі збожжавых культур. У сувязі з гэтым, асновай іх эканомікі з’яўлялася сельская гаспадарка. Таксама была развіта жывёлагадоўля, у структуры якой пераважалі свінагадоўля і авечкагадоўля. Апошняя стала асновай для развіцця тэкстыльнай вытворчасці. Немалаважную ролю ў эканоміцы адыгрывала металургія, у прыватнасці выраб зброі.

Зноскі

  1. Дыядор Сіцылійскі, Гістарычная бібліятэка 29, 28
  2. Пталамей, Геаграфія, II, 6, 55
  3. Пліній Старэйшы, Прыродазнаўчая гісторыя, 3, 29
  4. Страбон, Геаграфія, III, 4, 12

Литература

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Зніклыя народы Еўропы
Катэгорыя·Кельтыберы
Катэгорыя·Кельцкія плямёны
Катэгорыя·Кельты Іберыі
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі