wd wp Пошук:

Леў I Макела

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Леў I. Леў I Макела (грэч.: Λέων A′; лац.: Flavius Valerius Leo Augustus 40118 студзеня 474) — усходне-рымскі імператар у 457474 гадах.

Леў нарадзіўся ў Дакіі[1]. Пагаворвалі нават што ў маладосці ён быў простым мясніком, і ў сталіцы доўгі час паказвалі ахвотнікам крамку, у якой Леў гандляваў мясам са сваёй жонкай Верынай. Пазней ён, аднак, камандаваў войскамі і кіраваў Сілімбрыяй.

Калі памёр імператар Маркіян, вайскаводы Аспар і Ардавурый (бацька і сын) узвялі Льва, які служыў у іх куратарам, на візантыйскі прастол. Яны спадзяваліся, што будуць за яго кіраваць імперыяй, але жорстка пралічыліся[2]. У 463 годзе паміж імі адбыўся сур’ёзны разлад. Леў заклікаў да сябе на дапамогу ісаўрыйскіх федэратаў і наблізіў да сябе іх вайскавода, нейкага Тарасікадзісу Русумвладзеота, якому ён даў імя Зянона і выдаў за яго сваю дачку Арыядну.

Ардавурый вырашыў падпарадкаваць сабе ісаўраў, жадаючы падарваць уладу імператара. Але план яго быў раскрыты, і Леў загадаў забіць Аспара і яго сыноў (Ардавурыя ў тым ліку). Сам Зянон быў прызначаны вайскаводам Усходу. Аднак падданыя Льва недалюблівалі Зянона і былі настроены супраць яго. Леў, паміраючы, абвясціў імператарам свайго ўнука, сына Зянона і Арыядны, Льва II.

Леў сканаў 18 студзеня 474 года. Па словах Малха, Леў быў самым шчаслівым з цароў. Ён быў грозным як да падданых, так і варвараў. Аднак ён адрозніваўся прагай да грошай; у шматлікіх сваіх падданых адняў маёнткі і ўвёў цяжкія для народа падаткі[3] .

Салід Льва I

Зноскі

  1. Кандзід. «Гісторыя».
  2. Феафан. «Хранаграфія».
  3. Малх. «Візантыйская гісторыя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 401 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 474 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рымскія консулы V стагоддзя
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Візантыйскія імператары V стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня