wd wp Пошук:

Леў Юльянавіч Лазарэвіч-Шапялевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лазарэвіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапялевіч. Леў Юльянавіч Шапялевіч або Лазарэвіч-Шапялевіч (1 (13) кастрычніка 1863, Віцебск — 28 студзеня (10 лютага) 1909) — расійскі гісторык літаратуры, філолаг, літаратуразнавец. Магістр усеагульнай літаратуры (1892), доктар філалогіі (1896), прафесар Харкаўскага ўніверсітэта. Таксама краязнавец і археолаг.

Біяграфія

Скончыў Віцебскую гімназію (1882)[1]. У 1882—1887 гадах вучыўся ў Харкаўскім і Новарасійскім (Адэса) універсітэтах[2]. У 1887 годзе адпраўлены на стажыроўку за мяжу, у Мюнхене, Вене і Італіі займаўся германскімі і рымскімі надпісамі і літаратурамі[3]. У 1892 годзе атрымаў ступень магістра ўсеагульнай літаратуры за дысертацыю «Видение св. Павла», у 1896 годзе — ступень доктара, за дысертацыю «Кудруна»[3]. Прафесар Харкаўскага ўніверсітэта[3].

Дзейнасць

Літаратуразнаўства

Аўтар даследаванняў «Наши современники» (СПб., 1899), «Жизнь Сервантеса» (1901), «Дон Кихот» (1903), «Немецкая повесть на славянской почве» (Valtharius manufortis, 1885), «Очерки из истории средневековой литературы и культуры» (1900[2]), «Этюды о Данте» («Видение св. Павла»), «Дантовская трилогия» (1892[2]), «Кудруна по Возрождению», «Первый публицист в Европе Эразм Роттердамский» («Северный Вестник», 1895); прадмоў да «Венецианского купца», «Короля Джона», «Генриха VIII» у выданні Шэкспіра пад рэдакцыяй Венгерава; артыкулаў пра сучасных яму пісьменнікаў у «Северном Вестнике», «Космополисе», «Неделе», «Харьковских Ведомостях», «Новостях», «Образовании» і іншых выданнях (частка іх увайшла ў зборнік «Наши современники»); «Лекции о Фаусте» (2 т.) і інш. Некалькі прац Л. Ю. Шапялевіч апублікаваў ў польскіх часопісах «Ateneum» і «Wisła», іспанскім «Rev. de los archivos etc.». Эцюд Л. Ю. Шапялевіча пра Гаўптмана перакладзены на нямецкую мову (у часопісе «Internationale Literaturberichte», 1897).[3]

Краязнаўства

Пад уплывам М. Ф. Кусцінскага, А. П. Сапунова, Е. Р. Раманава пачаў вывучаць матэрыяльную і духоўную культуру Беларусі. Займаўся праблемай крывічоў.[2]

З 1900 года вёў раскопкі курганоў у Гарадоцкім, Невельскім і Себежскім паветах Віцебскай губерні. Праводзіў раскопкі доўгіх, круглых (паўсферычных) курганоў, якія на яго думку, знешне не адрозніваюцца ад сінхронных насыпаў іншых усходнеславянскіх тэрыторый. Ім знойдзены багаты інвентар у жаночых пахаваннях. Каштоўныя знаходкі з крывіцкіх курганоў перадаваў у Пецярбургскі Эрмітаж, Маскоўскі і Харкаўскі гістарычныя музеі, музей Віцебскага статыстычнага камітэта.[2]

Зноскі

  1. Календарыюм…
  2. 1 2 3 4 5 Каханоўскі Г. А. Лазарэвіч-Шапялевіч…
  3. 1 2 3 4 Энциклопедический словарь Брокгауза… Т. XXXIXa. — С. 485.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 10 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе