wd wp Пошук:

Аляксей Парфенавіч Сапуноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сапуноў. Аляксе́й Парфе́навіч Сапуно́ў (27 сакавіка 1852[1], Усвяты, цяпер Пскоўская вобласць — 2 кастрычніка 1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, даследчык помнікаў старажытнай культуры. Прафесар (1913).

Біяграфія

Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 г. гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. 3 1879 працаваў выкладчыкам старажытных моў у Віцебскай гімназіі, з 1895 у Цэнтральным архіве старажытных грамат1897 выкладчык Маскоўскага ўніверсітэта), з 1901 сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта. У 1893 г. удзельнічаў у стварэнні Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, у 1909 г. Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (выдавала зборнік «Полацка-Віцебская даўніна», дзе друкаваліся яго матэрыялы і па архітэктуры, у т. л. «Чарцёж г. Віцебска 1664 г.», «Малюнкі крэпасцей, пабудаваных па загаду цара Івана Грознага пасля заваёвы Полацка ў 1563 г.», «Гістарычны нарыс Віцебскай Беларусі» і інш.).

Адзін з ініцыятараў адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, выкладаў у ім (чытаў курс «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю») і ў Віцебскім настаўніцкім інстытуце (19111922). Дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губерні. Уваходзіў у фракцыю «Саюз 17 кастрычніка». У 19231924 гг. чытаў курс «Беларусазнаўства» ў Віцебскім вышэйшым педагагічным інстытуце.

Барысаў камень каля Друі з малюнка А. Сапунова

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі Віцебшчыны. Даследаваў архітэктуру, пераважна Падзвіння. Апісаў асобныя архітэктурныя помнікі: працы «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Помнікі часоў старажытных і найноўшых у Віцебскай губерні» (1903), «Універсітэт у Полацку» (1908) і інш. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісанні рукапісных помнікаў. Галоўныя праца Сапунова — зборнік дакументаў па гісторыі Віцебшчыны Xi—XIX стагоддзяў «Віцебская даўніна» (18831888), багата ілюстраваны, у тым ліку малюнкамі помнікаў архітэктуры. У ім таксама змешчаныя ўрыўкі з летапісаў, грамат віцебскіх і полацкіх князёў і іншыя.

Зноскі

  1. Хмяльніцкая, Л. Гісторык з Віцебска: Жыццяпіс Аляксея Сапунова / Людміла Хмяльніцкая. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. — 254,[1] с.: іл. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»; Серыя «Постаці», № 4). — ISBN 985-6599-23-7. Са спасылкай на: Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф. 204. Воп. 1. Спр. 205. Арк. 22, 23

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Краязнаўцы Беларусі
Нарадзіліся 27 сакавіка
Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Нарадзіліся ў 1851 годзе
Асобы
Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без нумароў старонак
Выкладчыкі Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута
Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Віцебскай губерні
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 2 кастрычніка
Нарадзіліся ў 1852 годзе
Гісторыкі Беларусі
Памерлі ў 1924 годзе
Вучоныя паводле алфавіта
Археографы Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Выпускнікі СПбДУ
Нарадзіліся ва Усвятах
Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Выкладчыкі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Выкладчыкі МДУ
Памерлі ў Віцебску
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Археолагі Беларусі