wd wp Пошук:

Леў Самуілавіч Клейн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клейн. Леў Самуілавіч Клейн (1 ліпеня 1927, Віцебск — 7 лістапада 2019, Санкт-Пецярбург) — савецкі і расійскі вучоны, археолаг, культур-антраполаг, філолаг, гісторык навукі. Прафесар, доктар гістарычных навук. Адзін з заснавальнікаў Еўрапейскага універсітэта ў Санкт-Пецярбургу.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўрачоў. Родны брат беларускага гісторыка Барыса Клейна.

У студэнцкія гады Леў Клейн выступіў з аспрэчаннем ўсёмагутнага ў той час «новага вучэння аб мове» акадэміка Мара, падчас навучання ў аспірантуры — супраць антынарманізма, якія панавалі ў поглядах савецкіх археолагаў ў пытаннях паходжання Кіеўскай Русі. Два дзесяцігоддзі выкладаў на кафедры археалогіі Ленінградскага ўніверсітэта. У 1981 годзе КДБ распачаў крымінальную справу супраць навукоўца, і ён быў асуджаны.

Пасля вызвалення ў 1982 годзе Клейн быў пазбаўлены навуковай ступені і звання, яго доўга не прымалі на працу і не давалі выкладаць. Толькі ў гады перабудовы ён пачаў выкладаць за мяжой, а пасля распаду Саюза стаў прафесарам СПБГУ і да 1997 года выкладаў у Еўрапейскім універсітэце. Пасля выхаду на пенсію ў 70-гадовым узросце Клейн працягнуў выкладанне ў замежных універсітэтах. У цяперашні час (2011 год) Клейн працягвае актыўную пісьменніцкую працу, публікуючы як навуковыя, так і публіцыстычныя артыкулы.

Зноскі

  1. Лев Клейн // РИА Новости — Россия сегодня, 1961. Праверана 8 лістапада 2019.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 7 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Даследчыкі славянскага паганства
Катэгорыя·Вучоныя Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Вучоныя СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе