У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нагібовіч. Леў Мікала́евіч Нагібовіч (27 чэрвеня 1925, Мінск — 24 мая 1994[2]) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Член КПСС (1947). Скончыў Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці (1949)[3], Мінскую вышэйшую партыйную школу (1958), Усесаюзны завочны інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (1962).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1949 года майстар вытворчага навучання ў Мінскім тэхнікуме лёгкай прамысловасці, у 1951—1954 інструктар Фрунзенскага РК КПБ г. Мінска, з 1958 года ў ЦК КПБ: інструктар, намеснік загадчыка аддзела, загадчык аддзела хімічнай і лёгкай прамысловасці. З 15 жніўня 1977 да 1990 года міністр лёгкай прамысловасці БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8—11 скліканняў. Член ЦК КПБ з 1976 года.