У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Алімпійскія гульні 1940.
XII летнія Алімпійскія гульні былі запланаваны да правядзення з 21 верасня па 6 кастрычніка 1940 года ў Токіа. У сувязі з адмовай Японіі[1] МАК у 1938 годзе перанёс Гульні ў Хельсінкі, дзе яны павінны былі быць праведзены з 20 ліпеня па 4 жніўня 1940 года. Пасля пачатку ў 1939 годзе Другой сусветнай вайны Гульні былі канчаткова адменены лістом Бае-Латура усім членам МАК ад 2 мая 1940 года[2].
У рамках такійскіх Гульняў планавалася ўпершыню ў гісторыі ўключыць у алімпійскую праграму спаборніцтва па планерызму, які быў прадстаўлены ў 1936 годзе ў Берліне ў якасці паказальнага віду спорту. У паваенных Гульнях планерызм так і не ўвайшоў у алімпійскую праграму, і алімпійцы з тых часоў так і не здолелі скарыць паветраную прастору.
Токіа ў выніку прыняў летнія Гульні ў 1964 годзе, а Хельсінкі — у 1952 годзе.