wd wp Пошук:

Вейка Хухтанен

Вейка Аарнэ Алекс Хухтанен (фінск.: Veikko Aarne Aleks Huhtanen; 5 чэрвеня 1919, Вііпуры — 29 студзеня 1976, Хельсінкі) — фінскі гімнаст, уладальнік пяці медаляў Алімпійскіх гульняў 1948 года, тры з якіх залатыя, двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1950 года.

Кар’ера

Гімнастыкай займаўся з 12 гадоў. Дэбютаваў у зборнай у 1938 годзе ў міжнародным матчы паміж Германіяй і Фінляндыяй. Павінен быў дэбютаваць на Алімпіядзе 1940 года, якую планавалі правесці ў Хельсінкі, аднак з-за Другой сусветнай вайны Гульні былі адменены.

На Алімпіядзе 1948 года ў Лондане фінская зборная паказала фенаменальны вынік, да чаго меў дачыненне датычным і Вейка. У камандным спаборніцтве фіны апярэдзілі зборную Швейцарыі на 1,6 бала, а ў асабістым спаборніцтве Хухтанен абыйшоў на 0,7 бала Вальтэра Лемана. Апроч усяго іншага, яму ўдалося стаць бронзавым прызёрам у практыкаваннях на перакладзіне, сярэбраным прызёрам у практыкаваннях на паралельных брусах і чэмпіёнам Гульняў у практыкаваннях на кані (тытул ён падзяліў з Паава Аалтаненам і Хейкі Саваляйненам).

У 1950 годзе Хухтанен узяў сярэбраныя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным першынстве і практыкаваннях на перакладзіне. З-за траўмы пляча ён адмовіўся ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 1952 года і неўзабаве завяршыў кар’еру.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Выбаргу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года
Катэгорыя·Гімнасты Фінляндыі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 29 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных