wd wp Пошук:

Лексіка эсперанта

Лексіка эсперанта — гэта базавы набор слоў эсперанта. Ён быў вызначаны ў Першай кнізе, апублікаванай Заменгофам у 1887 годзе. У ёй утрымлівалася каля 900 каранёў, але правілы мовы дазвалялі размаўляючым запазычваць словы ў залежнасці ад неабходнасці. Было рэкамендавана пазычаць найбольш інтэрнацыянальныя словы, якія маюць адно значэнне, ад якога магчыма атрымаць іншыя словы без пазычэння слоў з адпаведнымі значэннямі. У 1894 годзе Заменгоф публікуе першы слоўнік эсперанта «Universala vortaro», які быў напісаны на пяці мовах і ўтрымліваў шырокі набор каранёвых слоў. Большасць запазычаных слоў паходзяць з заходнееўрапейскіх моў. Паколькі ў апошнія дзесяцігоддзі большасць новых запазычванняў былі тэхнічнымі і навуковымі тэрмінамі, то паўсядзённыя тэрміны могуць быць атрыманы з ужо існуючых слоў (напрыклад, komputilo — камп’ютар, ад komputi — вылічаць) ці шляхам пашырэння іх ужывання для ахопу новых сэнсаў (напрыклад, muso — мыш зараз таксама абазначае камп’ютарную прыладу). Паміж эсперантыстаў ідуць дыскусіі аб апраўданасці новых запазычванняў. Частка эсперантыстаў лічаць, што неабходныя тэрміны могуць быць атрыманы шляхам пашырэння сэнсу ці ўтварэння новых слоў ад ужо існуючых.

Паходжанне

Эсперанта займае прамежкавае становішча паміж «натуралістычнымі» мовамі, такімі як інтэрлінгва, якія ў вялікай колькасці пазычаюць словы з выходных моў з невялікімі зменамі, і апрыёрнымі мовамі, такімі як сольрэсоль, у якіх словы не маюць гістарычнай сувязі з іншымі мовамі. У эсперанта карані слоў запазычаны і захавалі большую частку сваёй формы з мовы паходжання, будзь яна фанетычная (eks- ад ex-) ці арфаграфічная (teamo ад team), але кожны з каранёў можа мець шмат вытворных, якія могуць мець малае падабенства з эквівалентнымі словамі ў мове-крыніцы.

Словаўтварэнне

Адной з прычын больш лёгкага вывучэння эсперанта ў параўнанні з нацыянальнымі мовамі з’яўляецца рэгулярная і высокавытворная марфалогія. Дзякуючы разумнаму ўжыванню лагічных афіксаў (суфіксаў і прэфіксаў) базавая лексіка, неабходная для зносін, была значна скарочана. Гэта робіць эсперанта больш аглютынатыўнай мовай, чым большасць еўрапейскіх. Было падлічана, што ў сярэднім адзін корань у эсперанта адпавядае дзесяці словам у англійскай мове.

Афіксы

Адзін з самых карысных афіксаў для пачынаючых — гэта mal-, пры дапамозе якога ўтвараюцца антонімы слоў: peza (цяжкі), malpeza (лёгкі); supren (уверх), malsupren (уніз); ami (кахаць), malami (ненавідзець). Але, за выключэннем шутачных сітуацый, гэты прэфікс не ўжываеццца для слоў, якія ўваходзяць у базавую лексіку: suda (паўднёвы), а не «malnorda» ад norda (паўночны); manki (не хапаць, адсутнічаць), а не «malesti» ад esti (быць). Калі корань атрымлівае больш за адзін суфікс, парадак мае значэнне, таму што афікс змяняе частку, да якой ён прыкрэплены. Гэта значыць, знешнія яфіксы змяняюць унутраныя. Большасць афіксаў самі з’яўляюцца часткамі мовы. На гэта ўказвае канчаткавая галосная ў спісе суфіксаў ніжэй. Некалькі афіксаў не ўплываюць на часткі мовы каранёў. Для суфіксаў, пералічаных у табліцы, гэта ўказваецца дэфісам замест канчатковай галоснай.

Спіс суфіксаў

СуфіксАфіцыйны ці неЗначэннеПрыклады
-ac-Неужываецца ў батанічнай тэрміналогіі для наймення сямействаўfabacoj (бабовыя)
-aĉ-Такнізкая якасць, нікчэмны, унічыжальныskribaĉi (пісаць неразборліва); veteraĉo (непагадзь); aĉigi (пагаршацца); aĉ! (брыдота!)
-adi -adoТакпрацягласць, працягласць дзеіkurado (бег); parolado (публічная прадмова); adi (працягваць)
-aĵoТакканкрэтнае праяўленне адзнакіmanĝaĵo (ежа); novaĵo (навіна); glaciaĵo (марожанае); bovaĵo (ялавічына); aĉaĵo (брыдота, агіднасць); aĵo (рэч);
-al-Неу батанічнай наменклатуры — парадак; у хімічнай — альдэгід; у анатамічнай — косткаrozaloj (розавыя); etanalo (этаналь); nazalo (носавая костка)
-anoТакчлен, паслядоўнік, удзельнік, жыхарkristano (хрысціянін); marksano (марксіст); usonano (жыхар ЗША); ŝipano (марак); samideano (аднадумец); ano (член)
-ant-Такдзейны дзеепрыметнік цяперашняга часуfalanta (падаючы)
-aroТаксукупнасцьarbaro (лес); vortaro (слоўнік); homaro (чалавецтва); ŝiparo (флот); anaro (калектыў); aro (сукупнасць, мноства)
-at-Такпасіўны дзеепрыметнік цяперашняга часу; у хімічнай наменклатуры соль кіслаты з большым утрыманнем кіслародуdemandata (пытаемы); sulfato (сульфат)
-ĉjoТакмужчынская пяшчотная форма; усякае кораньpaĉjo (тата); fraĉjo (брацік)
-eblaТакпасіўная магчымасцьkredebla (верагодны); videbla (бачны); eble (магчыма)
-ecoТакуласцівасць, якасцьamikeco (сяброўства); boneco (дабрата); ecaro (характарыстыка (сума ўласцівасцей))
-ed-Неу заалагічнай наменклатуры — сямействаcervedoj (жывёлы сямейства алянёў)
-eg-Такпавялічэнне, узмацненне; зрэдку ўнічыжальная канатацыя пры абазначэнні людзейvirego (гігант); librego (вялікая кніга); varmegа (гарачы, жаркі); ega (вялізны, празмерны)
-ejoТакмесца, памяшканне (не ўжываецца для тапонімаў)lernejo (школа); vendejo (крама); kuirejo (кухня); senakvejo (пустэльня); ejo (памяшканне)
-emaТакСхільнасць да чаго небудзь, тэндэнцыяludema (гуллівы); parolema (балбатлівы); kredema (легкаверны); brulema (лёгкі на загаранне); emo (схільнасць)
-endaТак«які павінны быць»pagenda (плацёжаздольны); farnda laboro (праца, якая павінна быць выканана)
-eroТакчастка чаго-небудзьlignero (трэска); vortero (марфема); ero (кавалак, частка); eriĝema (крохкі)
-eskНе«у стылі, у манеры, накшталт»japaneska pentraĵo (малюнак у японскім стылі); vireska virino (мужчынападобная жанчына)
-estroТакгалоўная асоба, начальнікlernejestro (дырэктар школы); urbestro (мэр); estraro (праўленне)
-et-Такпамяньшэнне, аслабленне; зрэдку, як ласкавая канатацыя пры абазначэнні людзейdometo (домік); libreto (кніжка, буклет); varmete (цёплянькі, цеплаваты); ete (няшмат)
-i-Некраіна; група краін; навука, палітычны рэжымŬkrainio (Украіна); Ŝengenio (краіны Шэнгена); geografio (геаграфія); demokratio (дэмакратыя)
-iĉ-Немужчынскі полreĝiĉo (кароль); boviĉo (бык); kokiĉo (певень); profesoriĉo (Прафесар аб мужчыне)
-idoТакпатомак, дзіцёkatido (кацяня); reĝido (прынц); arbido (саджанец); ido (дзіця); idaro (патомства, нашчадкі, клан)
-igiТакрабіць якім-небудзь, кім-небудзь, чым-небудзьmortigi (забіць); purigi (чысціць)
-iĝiТакрабіцца якім-небудзь, кім-небудзь, чым-небудзьamuziĝi (забаўляцца); ruĝiĝi (пачырванець); aniĝi (уступіць у арганізацыю); iĝi (станавіцца, стаць)
-ik-Невід мастацтва, навука, тэхніка, назвы якіх утвораныя ад імя дзеяча/прадмета; вокіса ці солі, у якіх метал праяўляе большую валентнасцьpoetiko (паэзія; elektroniko (электроніка); ferika oksido (вокіс жалеза)
-iloТакпрылада, інструмент, сродакludilo (цацка); tranĉilo (нож); ilo (інструмент); ilaro (амуніцыя)
-inoТакжаночы полbovino (карова); patrino (маці); studentino (студэнтка); ino (жанчына, самка)
-indaТакгодны чаго-небудзьmemorinda (памятны); kredinda (дастойны даверу); fidinda (надзейны); inda (годны, варты)
-ingoТакто, куды ўстаўляеццаglavingo (похвы мяча); piedingo (стрэмя); kuglingo (гільза); ingo (гняздо)
-int-Недзейны дзеепрыметнік мінулага часуformanĝinta (з’еўшы)
-ioТаккраіна ці вобласць ад насельніцтва ці неаграфічнай асаблівасці (нельга ўжываць у якасці кораня «io», так як гэта азначае «нешта»)Meksikio (Мексіка); Niĝerio (Нігерыя); Anglio (Англія); patrio (радзіма)
-ismoТакграмадскі рух, вучэнне, асаблівасці мовы, прыхільнасць да чаго-небудзьkomunismo (камунізм); kristanismo (хрысціянства); germanismo (германізм)
-istoТакчалавек азначанай прафесіі, перакананняў, прыхільнік грамадскага руху, вучэнняinstruisto (настаўнік); dentisto (стаматолаг); abelisto (пчаляр); komunisto (камуніст)
-it-Незалежны дзеепрыметнік мінулага часу; у хімічнай наменклатуры — соль кіслаты з меншым утрыманнем кіслароду; у медыцынскай — хвароба, якая суправаждаецца запаленнемvidita (убачаны); sulfito (сульфіт); bronkito (бранхіт)
-iv-Нездольны, магучыsentiva (адчуваючы, здольны адчуваць); pagiva (плацёжаздольны)
-iz-Недастаўляць, пакрываць, дадавацьorizi (залаціць); klimatizi (кліматызаваць)
-njoТакжаночы ласкальны суфiкс; адсякае кораньpanjo (матуля); anjo (бабуля);
-oblaТакмножныя лічэбнікіduobla (падвойны); trioble (тройчы); oble (больш чым адзін)
-ol-Неу хімічнай наменклатуры — спірт, назва якога ўтворана ад назваў адпаведных вуглявадародаўmetanolo (метанол); etanolo (этанол)
-onoТакдробныя лічэбнікіduona (палавінная); centono (сотая частка); ono (частка); onigi (драбіць)
-ont-Неактыўны дзеепрыметнік будучага часуvenonta (той, які прыйдзе)
-opeТакзбіральныя лічэбнікіduope (удваём); triopo (троіца); opo (група); opa (каллектыўны)
-ot-Такзалежны дзеепрыметнік будучага часуskribota letero (ліст, які будзе напісаны)
-oz-Неабільны, насычаны, поўны, маючы, багатыsabloza (пясчаны); ŝtonoza (камяністы); sukoza (сочны)
-ujoТакто, у чым захоўваецца, дрэва, на якім расце, краінаmonujo (кашалёк); salujo (салонка); Anglujo (Англія); pomujo (яблыня); ujo (кантэйнер)
-uloТакасоба, валодаючая дадзенай якасцюjunulo (юнак); sanktulo (святы); mamulo (млекакормячае); ulo (істота)
-um-Такбез вызначанага значэння, калі іншыя суфіксы не падыходзяцьplenumi (выканаць); brakumi (абняць); umo (нешта)
-unt-Недзейны ўмоўны дзеепрыметнікvidunta (які (у)бачыў бы)

Спіс прэфіксаў

ПрэфіксАфіцыйны ці неЗначэннеПрыклады
bo-Такроднасныя адносіны праз шлюбbopatro (свёкар, цесць)
ĉef-Такгалоўны, старэйшы, вышэйшыĉefanĝelo (арханёл); ĉefepiskopo (архіепіскап); ĉefministro (прэм’ер-міністр)
dis-Такпадзяленнеdisĵeti (раскідаць); dissendi (распаўсюдзіць, разаслаць)
ek-Такпачатак ці імгненнасць дзеіekkrii (ускрыкнуць); eki (пачаць); eksalti (скокнуць)
eks-Такбылы, эксeksedzo (былы муж)
fi-Такпрыкры, брыдкіfiulo (агідны чалавек); Fi al vi! (Як вам не сорамна!)
ge-Такасобы абодвух палоўgepatroj (бацькі); geulo (гермафрадыт); gea (гетэрасексуальны)
mal-Такантонімmalgranda (маленькі); malriĉa (бедны)
mis-Такпамылковасць, няправільнасць, хібаmisloki (ставіць не на месца); misskribi (пісаць памылкова)
praТакдалёкая ступень сваяцтва, першабытнасцьpraavo (прадзед); prapatro (праайцец); praa (першабытны, дагістарычны)
re-Такзваротная ці паўторная дзеяresendi (Адаслаць назад); rekonstrui (перабудаваць); ĝis (la)revido (да сустрэчы)

Складаныя словы

Складаныя словы ствараюцца шляхам простага зліцця, прычым галоўнае слова ставіцца ў канцы.

Рэдуплікацыя

Рэдуплікацыя нязначна ўжываецца ў эсперанта. Яе эфект аналагічны суфіксу eg-. Тыповымі прыкладамі з’яўляюцца: plenplena (перапоўнены), finfine (у канцы канцоў, fojfoje (зрэдку). Пакуль у рэдуплікацыі ўжываюцца толькі аднаскладныя карані, якія не патрабуюць прыстаўной галоснай.

Карэляты

Карэляты, ці таблічныя займеннікі, рэалізуюць парадыгму пра-форм. З іх дапамогай магчыма запытаць і адказаць на пытанні: хто, што, дзе, чаму, які, калі, як, чый, колькі? Карэляты пабудаваны з нескалькіх элементаў для прыдання ім розных значэнняў: ёсць дзевяць канчаткаў, якія адпавядаюць пералічаным вышэй пытанням, і пяць пачатковых элементаў, якія выконваюць функцыі просьбы, адказу, адмаўлення, абагульнення, нявызначанасці для гэтых дзевяці пытанняў. Такім чынам, вывучыўшы 14 элементаў, чалавек набывае веды аб 45 прыслоўях і займенніках.

Табліца карэлятаў

ПытаннеПаказальнікНявызначаннасцьУсёНіхто
ki-ti-i-ĉi-neni-
Якасць-akia (які)tia (такі)ia (нейкі)ĉia (усякі)nenia (ніякі)
Прычына-alkial (чаму, навошта)tial (таму)ial (чаму-та)ĉial (з усякай нагоды)nenial (ні па адной з прычын)
Час-amkiam (калі)tiam (тады)iam (некалі)ĉiam (заўсёды)neniam (ніколі)
Месца-ekie (дзе)tie (там)ie (недзе)ĉie (усюды)nenie (нідзе)
Спосаб-elkiel(як)tiel (так)iel (ніяк)ĉiel (усяляк)neniel (ніяк)
Абладальнік-eskies (чый)ties (яго, таго)ies (нечы)ĉies (агульны, прыналежачы кожнаму)nenies (нічый)
Рэч-okio (што)tio (то, гэта)io (нешта)ĉio (усё)nenio (нішто)
Колькасць-omkiom (колькі)tiom (столькі)iom (некалькі, крыху)ĉiom (уся колькасць)neniom (нісколькі)
Індывід-ukiu (хто, які)tiu (які)iu (хто-та, нехта)ĉiu (кожны, усякі)neniu (ніхто)

Карэлятыўныя часціцы

Некалькі часціц ужываюцца ў асноўным з карэлятамі: ajn — бы ні, ĉi — блізасць і for — адлегласць. Без гэтых часціц, карэляты-указальнікі (tiu, tio і інш) не канкрэтызуюць інфармацыю аб адлегласці. Прыклады:

Пашырэнне зыходнай парадыгмы

Часам, карэляцыйная сістэма пашыраецца на корань ali- (іншы), прынамсі, калі слова аднасэнсоўнае. Напрыклад: aliel (па-іншаму), alies (які прыналежыць іншаму). Alie, аднак, не будзе мець аднаго сэнсу, таму што першапачатковы яго сэнс гэта «інакш, па-іншаму», а карэляцыйнага — «у іншым месцы». Для вырашэння неадназначнасці карэляцыйны сэнс абазначаецца словам aliloke.

Вытворныя словы

Розныя часткі мовы могуць быць атрыманы з карэлятаў (як і ад любога іншага слова): ĉiama (пастаянны, вечны), ĉiea (усюдыісны), tiama (тагачасны), kialo (прычына), iomete (трохі), kioma etaĝo? (які паверх). Апошні прыклад просіць адказу аб тым, колькі паверхаў знізу (адказам можа быць (dek-sesa — шаснаццаты), а не просіць указаць, на якім паверсе (інакш пытанне гучала б (kiu etaĝo?). Хаця пачатковыя і канчатковыя элементы карэлятаў не з’яўляюцца каранямі ці афіксамі і не могуць утвараць складаныя словы з іншымі, пачатковы neni-карэлят з’яўляецца выключэннем. Напрыклад, neniulo (ніхто) ад neni- і -ulo neniigi (знічтожыць) ад neni- і -ig.

Гендар

Ідыёмы і слэнг

Асноўны артыкул: Слэнг эсперантыстаў Слэнг, які ўжываецца сярод эсперантыстаў, ствараецца натуральным шляхам падчас эсперанта-сустрэч. Матэрыялам для яго ўтварэння служаць афіксы і аб’яднанні двух каранёў слоў, ад якіх ствараюцца неалагізмы. Таксама адной з форм слэнгу з’яўляюцца эсперанта-лаянка, большая частка якой запазычана з нацыянальных моў, але існуе і ўласная. Аб’ектам эсперанта-слэнгу часцей за ўсё аказваюцца самі эсперантысты, асаблівасці эсперанта-культуры і яе гісторыі.

Слоўнікі

Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта (PIV) з’яўляецца тлумачальным слоўнікам мовы эсперанта і як правіла разглядаецца як стандарт, нягледзячы на крытыку. Больш стары Plena Vortaro de Esperanto, упершыню выдадзены ў 1930 годзе і ў значнай ступені перапрацаваны ў 1953 годзе, і зараз шырока ўжываецца, хаця ён менш поўны, чым PIV, і трохі састарэлы, але больш партатыўны і танны. Etimologia vortaro de Esperanto (пяць тамоў, 1989—2001) дае зыходную этымалогію ўсіх асноўных і афіцыйных слоў, і таксама параўноўвае з эквівалентнымі словамі чатырох іншых міжнародных дапаможных моў.

Памылковыя сябры перакладчыка

У эсперанта, як і ў іншых мовах, існуюць словы-лавушкі. Яны падобныя па гучанні ці напісанні на словы з беларускай мовы, але адрозніваюцца па сэнсе.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Эсперанта
Катэгорыя·Лексіка