«Легенда аб ваўках» (англ.: Wolfwalkers) — ірландска-французска-брытанскі анімацыйны фільм Тома Мура і Роса Сцюарта 2020 года. Пераможца прэміі Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса (2020) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Ірландыя, 1650 год. Вакол горада Кілкэні ідзе высечка лясоў, пачасціліся выпадкі нападу ваўкоў. Таму выкліканаму з Англіі паляўнічаму загадана вынішчыць драпежнікаў. Нягледзячы на строгую забарону бацькі, дачка паляўнічага Робін не можа сядзець дома і, жадаючы дапамагчы, прабіраецца ў лясны гушчар, дзе сутыкаецца з дзіўнай дзяўчынкай Мэйв. Неўзабаве з Робін адбудзецца дзіўная падзея, дзякуючы чаму яна даведаецца шмат цікавага аб ірландскіх лясах і пра сябе.