wd wp Пошук:

Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт

Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт (англ.: Llewellyn Jewitt; 24 лістапада 1816 — 5 чэрвеня 1886) — выбітны ілюстратар, гравёр, прыродазнавец і аўтар фундаментальнай працы «Гісторыя керамікі Вялікабрытаніі» (англ.: The Ceramic Art of Great Britain; 1878).

Біяграфія

Левелін Джуіт нарадзіўся ў Кімбэрворце, Ротэрхэм, і быў апошнім, сямнаццатым дзіцём тапографа і школьнага настаўніка Артура Джуіта і яго жонкі Марты. Адукацыя Левеліна, збольшага з-за яго бацькі, які быў настаўнікам Кімбервортскай дабрачыннай школы, пачалася ў Дафілдзе, графства Дэрбішыр.

У калядны дзень у 1838 годзе ажаніўся з Элізабэт Сейдж, дачкой Ісаака Сейджа з Дэрбі, але быў вымушаны тэрмінова вярнуцца ў Лондан, каб не затрымліваць сваю працу.

З 1839 па 1845 гады быў найманы гравёрам Фрэдэрыкам Уільямам Фейрхолтам для ілюстравання казак Чарлза Найта. У 1845 годзе працаваў у Букінгемскім палацы, замалёўваючы яго пакоі для рыхтуючайся кнігі «London Interiors».

Паміж 1849 і 1853 гадамі быў галоўным бібліятэкарам Плімутскай публічнай бібліятэкі, пасля працы ў якой вярнуўся ў Дэрбішыр да рэдакцыі часопіса «Derby Telegraph». У 1857 годзе Левелін Джуіт стаў сакратаром Музея і мастацкай галерэі Дэрбі і Супольнасці натуральных навук, памяшканні якога былі адкрыты для шырокай грамадскасці па раніцах субот. У 1858 годзе Філасофскае таварыства Дэрбі злілося з музейным грамадствам і яны перанеслі сваю штаб-кватэру ў Вардвік[3]. Джуіт заснаваў часопіс па антыкварыяту «The Reliquary», рэдактарам якога ён быў да сваёй смерці ў 1886 годзе. Памёр у Дафілдзе.

Джуіт належаў да Брытанскай археалагічнай асацыяцыі і ў 1878 годзе спрыяў стварэнню Археалагічнага таварытства Дэрбішыра[4]. Быў членам Таварыства антыкварыяту, пісаў артыкулы на тэмы англіскай антычнасці і тапаграфіі і адрэдагаваў даведнік «Black’s Guide to Derbyshire» (1872)[5].

Зноскі

  1. 1 2 Llewellyn Frederick William Jewitt // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Llewellynn Jewitt // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Newsletter of the Geological Curators Club, Vol 1, No. 8, 1976. Retrieved 26 February 2011.
  4. Llewellyn Jewitt — Derbyshire Genius (Tom Bates Derbyshire Peak District Author, Writer, Poet) Архівавана 27 ліпеня 2011.
  5. Derbyshire Artists — Artists with Derbyshire connections

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвым Ёркшыры
Катэгорыя·Памерлі 5 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1886 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Дэрбішыры
Катэгорыя·Мастакі Англіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных