wd wp Пошук:

Лебяда шызая

Лебяда шызая[4] (Chenopodium glaucum) — аднагадовыя пустазельная травяністая расліна, від роду лебяда (Chenopodium) сямейства лебядовыя (Chenopodiaceae).

Арэал

Від шырока распаўсюджаны па ўсім паўночным паўшар’і, у тым ліку ў Афрыцы і Паўночнай Амерыцы, сустракаецца ў Аўстраліі.

У прыродных умовах расце па сырых месцах, на берагах вадаёмаў і на саланчаках, паблізу жылля чалавека — на смеццевых месцах і агародах.

Батанічнае апісанне

Расліна з працягнутым, прыўзнятым або прамым, часта галінастым, сцяблом вышынёй да 75 см. Лісце чарговае, на хвосціках, выцягнутае, ля асновы клінаватае, з жаўтлява-зялёнай сярэдняй жылкай. На ніжнім баку ліставай пласцінкі маецца бялёса-сопкі налёт, верхні бок чысты, гладкі, зялёнага колеру.

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934
Насенне

Кветкі абодваполыя з голымі калякветнікамі, сабраны ў кароткія шчыльныя коласападобныя суквецці. Цвіценне працягваецца з ліпеня па верасень.

Насенне круглявае, 0,5—0,7 мм у дыяметры, з глянцавай паверхняй цёмна-бурага колеру, пакрытае плёнкавым, лёгка аддзяляльным перыкарпіям. На адной расліне ў жніўні-верасні выспявае да 3000 семачак.

У месцах сумеснага росту з лебядой чырвонай (Chenopodium rubrum) утварае гібрыд Chenopodium ×schulzeanum вонкава падобны на Chenopodium glaucum, але з характэрнай сярэдняй жылкай і мучністым налётам на ніжнім баку лісця.

Гаспадарчае значэнне

Вегетатыўныя часткі расліны ядуцца многімі відамі свойскай жывёлы, у тым ліку вярблюдамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыяў Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Лебяда
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Пустазелле