wd wp Пошук:

Лебяда чырвоная

Лебяда чырвоная[4] (Chenopodium rubrum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду лебяда (Chenopodium) сямейства лебядовыя (Chenopodiaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй ад 10 да 80 см. З тоўстым прамым або ляжачым вуглаватым ў перасеку сцяблом чырванаватага колеру. Лісце тоўстае, глянцавае з зубчастымі бакамі. Кветкі сабраны ў коласападобныя суквецці. На адной расліне спее да 3000 штук насення.

Сінонімы

Арэал

Распаўсюджана па ўсім паўночным паўшар’і, у Паўночнай Амерыцы і Еўразіі. Сустракаецца па берагах вадаёмаў, на солонцах, у дарог і вакол паселішчаў.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Расліна можа выкарыстоўвацца для салат або як кампанент баршчу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыяў Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лебяда
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі