wd wp Пошук:

Леа Грундзіг

Леа Грундзіг (ням.: Lea Grundig, у дзявоцтве — Леа Лангер; 23 сакавіка 1906, Дрэздэн — 10 кастрычніка 1977, Міжземнае мора) — нямецкая мастачка і графік.

Біяграфія

Леа Лангер нарадзілася ў яўрэйскай сям’і, якая прытрымлівалася традыцый іудаізму. У юнацтве дзяўчына адмаўляецца ад выканання рэлігійных абрадаў, прынятых дома. У 1922—1924 гадах яна вучылася ў дрэздэнскай Школе прыкладнога мастацтва, у 1924—1926 гадах — у Акадэміі прыгожых мастацтваў Дрэздэна, у класе Ота Гусмана. Тут Леа знаёміцца ​​са сваім будучым мужам, таксама мастаком Хансам Грундзігам, а таксама з Ота Дзіксам, які аказаў моцны ўплыў на яе творчасць. У 1926 годзе дзяўчына становіцца членам КПГ і адной з заснавальніц дрэздэнскай секцыі «Асацыяцыі рэвалюцыйных мастакоў». У 1928 годзе Леа Лангер, супраць волі бацькоў, выходзіць замуж за Ханса Грундзіга. У наступныя гады жыцця ў Германіі яна стварае некалькі графічных серый: «Харцбургскі фронт» («Harzburger Front»), «Пад свастыкай» («Unterm Hakenkreuz», 1936), «Яўрэй вінаваты!» («Der Jude ist schuld!»), «Пагражае нам вайна!» («Krieg droht!»), «У даліне смерці» («Im Tal des Todes») і «Гета» («Ghetto»).

У 1935 годзе Леа Грундзіг было забаронена выстаўляць свае працы, у 1936 годзе яе арыштавалі нацысты. У сувязі з тым, што мастачка была ў камуністычнай партыі, яна была заключана ў турму, дзе знаходзілася з мая 1938 года па снежань 1939. Пасля вызвалення Леа Грундзіг эмігрыруе ў Браціславу. У 1940 годзе яна трапляе ў Славакію ў лагер для бежанцаў, а годам пазней эмігрыруе ў Палесціну. Да 1942 года Леа Грундзіг жыве ў лагеры для бежанцаў Атліт, пасля гэтага — у Хайфе і ў Тэль-Авіве.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны мастачка вяртаецца ў Еўропу. З лістапада 1948 па люты 1949 года яна жыве ў Празе, потым прыязджае ў Дрэздэн. У 1949 годзе Леа Грундзіг становіцца прафесарам дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў, наведвае КНР, Кубу і Камбоджу. У 1961 годзе яна прымаецца ў правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў ГДР, у 1964—1970 гадах — абіраецца прэзідэнтам Саюза мастакоў ГДР. З 1964 года Леа Грундзіг — член ЦК СЕПГ. У 1958 годзе ў Берліне ў свет выходзяць мемуары мастачкі пад назвай «Асобы і гісторыя» (Lea Grundig: Gesichte und Geschichte. Autobiografie, Dietz Verlag, Berlin 1958).

У 1975 і ў 1976 гадах у Берліне і Дрэздэне прайшлі буйныя выставы яе работ. Памерла падчас падарожжа па Міжземнамор’і. Леа Грундзіг пахаваная ў Дрэздэне, побач з магілай яе мужа Ханса Грундзіга.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118542982 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Грундиг Леа // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрэздэне
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 10 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Дрэздэне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Карла Маркса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка