Леа Броер (ням.: Leo Breuer; 21 верасня 1893, Бон — 14 сакавіка 1975, Бон) — нямецкі мастак і скульптар, які працаваў у стылі Новая рэчыўнасць.
У 1912—1915 гадах вучыўся ў Школе прыкладнога мастацтва ў Кёльне; з пачаткам Першай сусветнай вайны — прызваны ў дзейнае войска і трапіў у палон. У 1919—1921 гадах аднавіў вучобу ў кёльнскай Школе прыкладнога мастацтва. У 1921—1922 гадах навучаўся ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Каселі. У 1923—1926 гадах працаваў у сваіх мастацкіх атэлье ў Боне і Беелі. У 1927—1934 гадах жыў і працаваў у Дзюсельдорфе, Кобленцы і Берліне, удзельнік мастацкага руху Рэйнскі Сэцэсіён; у Берліне выкладае ў Вышэйшай школе Дыстэрвег, супрацоўнічае з газетай «Сячэнне» (Querschnitt).
У 1934 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў эмігрыруе ў Нідэрланды, жыве ў Гаазе. У 1935 годзе пераехаў у Брусель, дзе працаваў рэстаўратарам. У 1940—1945 гадах знаходзіўся ў лагеры для інтэрніраваных асоб на поўдні Францыі. У 1945—1952 гадах жыў у Парыжы, удзельнічаў у салоне Новы рэалізм (Realistes Nouvelles).
У 1999 годзе камунальным упраўленнем Рэйнланда і бонскім Зямельным музеем заснавана прэмія Леа Броера, якая прысуджаецца раз у 2 гады за ўклад у развіццё сучаснага жывапісу.