wd wp Пошук:

Леарх

Леарх (стар.-грэч.: Λέαρχος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Іно і цара Архамена Афаманта, брат Мелікерта. Быў забіты ўласным бацькам, на якога Гера наслала шаленства за тое, што Афамант узяў на выхаванне Дыяніса. З-за гневу Геры Афамант у прыпадку шаленства застрэліў з лука сына Леарха, прыняўшы яго за аленя[1]. Паводле іншага апавядання, Тысіфона па загадзе Геры наслала на Афаманта шаленства, і ён разбіў твар немаўля аб камень[2].

Зноскі

  1. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 1-2; III 4, 3; Гігін. Міфы 4; Нон. Дзеянні Дыяніса X 52-67
  2. Авідзій. Метамарфозы IV 514—517; Фасты VI 489—490
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Міфы Беотыі
Катэгорыя·Героі старажытнагрэчаскіх міфаў