wd wp Пошук:

Леапольд Дэльпацэ

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Леапольд (Пётр-Леапольд) Дэльпацэ (нар. 25 студзеня 1802, г. Верона (Венецыя) — 23 красавіка 1864) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў з венецыянскага роду Дэльпацэ.

Нарадзіў 25 студзеня 1802 года ў г. Вероне (Венецыя), ахрышчаны 27 студзеня 1802 года ў Веронскім касцёле. Сын Валянціна (хр. 14.02.1774) і Альжбеты Заварысэ.

На працягу 4 гадоў вучыўся ў Імператарскім Веронскім вышэйшым вучылішчы і ў настаўніка французскай мовы прафесара Скальдафэры (пасведчанне дырэктара вучылішча А. Рыкабелі ад 02.06.1845). Да 1829 жыў у г. Мінску пры дзядзьку Бярнардзе, выканаў прысягу на вернасць расійскаму трону і залічаны ў склад купцоў 3-й гільдыі г. Мінска (1829).

Дэпутат Мінскай гандлёвай дэпутацыі у 1833—1836 гадах, мінскі гарадскі галава у 1836—1839, 1851—1854 і 1859—1864 гадаў, у 1838—1852 член, у 1852—1854 — дырэктар Мінскага губернскага папячыцельнага аб турмах камітэта, у 1839—1851 гадах засядальнік ад купецтва ў Мінскім сумленным судзе, у 1839—1851 гадах прысутнічаў у Мінскім прыказе грамадскай апекі, у 1843—1854 гадах сябра Слуцкага чалавекалюбівага таварыства. У 1864 годзе купец 2-й гільдыі г. Мінска

У другой палове 1830-х гг. на свае ўласныя сродкі зрабіў нівеліроўку плошчы Новага Рынку ў г. Мінску і на яе месцы заклаў пачаткі будучага Аляксандраўскага сквера, за старанную службу на гарадскіх грамадскіх пасадах атрымаў ад грамадскасці г. Мінска падзяку (пахвальны ліст ад 23.06.1842). Рабіў вывад шляхецтва ў 1843 годзе.

Флігель сядзібы Пшаздзецкіх, якім валодаў Леапольд Дэльпацэ, на малюнку Напалеона Орды, 1864-1876

Меў уласны каменны дом і гандлёвы склад він у г. Мінску на рагу вул. Койданаўскай і Высокага Рынку.

У 1864 годзе на працягу 12 дзён да сваёй смерці знаходзіўся пад арыштам «па справе аб выдачы пашпартоў». Памёр 23 красавіка 1864 года ў Мінску «ад крывацёку і старэчай немачы». Пахаваны на Кальварыйскіх могілках.

Сям’я

У 1824 годзе ажаніўся з дваранкай Канстанцыяй Ежаўнай Стрэнкоўскай (нар. каля 1806) у маёнтку Асечына Чарэйскай парафіі Сенненскага павета. У 1828—1834 гадах вёў з ёй справу аб скасаванні шлюбу, у гэты час яна жыла ў доме мужа сваёй сястры Ксаверыя Міхалавіча Завадскага на вул. Зборавай у Мінску. Памёрла 9 мая 1834 у г. Мінску, пахавана на Кальварыйскіх могілках. З ёй меў сыноў:

Пасля ажаніўся з дваранкай Маргарытай Ежаўнай Кабылінскай (нар. каля 1811 — пасля 01.01.1894). Жонка трымала ў г. Мінску магазін моднага жаночага адзення. З ёй дзеці:

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Імігравалі ў Беларусь з Італіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1802 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 23 красавіка
Катэгорыя·Мінскія гарадскія галовы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вероне
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе