wd wp Пошук:

Леанід Леанідавіч Іваноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноў. Леанід Леанідавіч Іваноў (14 кастрычніка 1940, Магілёў — 1 верасня 2009) — беларускі музыкант і дырыжор, дацэнт.

Біяграфія

У 1964 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і быў накіраваны на працу ў Магілёўскае музычнае вучылішча імя Рымскага-Корсакава. З 1966 года працаваў намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце, а з 1973 года — дырэктарам музвучылішча. У 1990 годзе адкрыўся педагагічны факультэт філіяла Беларускай акадэміі музыкі, і Л. Л. Іваноў стаў яго дэканам, на працягу 8 гадоў ажыццяўляў кіраванне дзвюма вучэбнымі ўстановамі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.

Узнагароды

Заслужаны выкладчык БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. За высокія дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці ў 2000 годзе Магілёўскі аблвыканкам прысвоіў музыканту Ганаровае званне «Чалавек года». У 2003 годзе Л. Л. Іванову прысуджана Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Музычнае мастацтва», у 2008 годзе — ганаровае званне «Народны артыст Беларусі».

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены ў 2003 года[1][2].

Зноскі

  1. Іваноў Леанід Леанідавіч
  2. Іваноў Леанід Леанідавіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Магілёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі 1 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Дэканы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дырыжоры СССР