wd wp Пошук:

Леанід Давыдавіч Куніца

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куніца. Леанід Давыдавіч Куніца (7 лістапада 1937, вёска Знаменка, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 1 ліпеня 2005) — беларускі кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў Бераставіцкую сярэднюю школу (1954), лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1960). Працаваў загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення Радашковіцкай участковай бальніцы (1960—1962). Вучыўся ў аспірантуры пры кафедры тэрапіі БелДІУУ (1962—1965). Пасля заканчэння аспірантуры залічаны асістэнтам кафедры тэрапіі БелДІУУ, у 1977 г. абраны дацэнтам. У 1980 г. абраны загадчыкам кафедры неадкладнай тэрапіі БелДІУУ, якую ўзначальваў да яе скасавання ў 1992 г. Па 2004 г. працягваў працу на кафедры хуткай медыцынскай дапамогі на пасадзе прафесара.

Кандыдат медыцынскіх навук з 1966 г., доктарскую дысертацыю абараніў у 1979 г., у званні прафесара зацверджаны ў 1981 г.

Аўтар аднаго вынаходніцтва, звыш 170 навуковых публікацый, падрыхтаваў доктара і 6 кандыдатаў медыцынскіх навук. Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў ахопліваюць праблемы ўдасканалення клініка-біяхімічнага і функцыянальнага даследавання сістэм жыццядзейнасці арганізма ў неадкладных сітуацыях.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў