У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Увараў.
Леанід Васільевіч Увараў (нар. 19 сакавіка 1934, в. Нікалаеўка, Вейдзелеўскі раён, Белгародская вобласць, Расія) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1981), прафесар (1984).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1957), Інстытут філасофіі і права АН Беларускай ССР (аспірантура, 1963).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1999, факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі, кафедра «Філасофскія вучэнні», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: філасофія; тэорыя пазнання; метадалогія навукі.