wd wp Пошук:

Леанід Барысавіч Ваўчэцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваўчэцкі.

Леанід Барысавіч Ваўчэцкі (2 сакавіка 1933 — 2010) — беларускі інжынер у галіне цывільнага будаўніцтва, спецыяліст па вялікапралётных канструкцыях. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1995)[1]. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у 2002[2] і 2004 гадах[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Забалацце Баранавіцкага раёна. Скончыў гідратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Гідратэхнічнае будаўніцтва» ў 1954 годзе[1].

У 1954—1955 гадах — майстар на будаўніцтве Княжагубскай ГЭС(руск.) бел.. У 1955—1960 гадах інжынер, старшы інжынер Ленінградскага аддзялення інстытута «Гідраэнергапраект». У 1960—1961 гадах старшы інжынер, кіраўнік групы інстытута «Белдзяржпраект». У 1961—1967 гадах кіраўнік групы, галоўны інжынер праектаў інстытута «Мінскпраект». У 1967—1968 гадах галоўны канструктар Беларускай экспедыцыі ДПІ «Укрводаканалпраект». У 1968—1970 гадах галоўны канструктар тэхнічнага аддзела, начальнік тэхнічнага аддзела інстытута «Белдзяржпраект». У 1970—1998 гадах галоўны канструктар майстэрні, галоўны канструктар тэхнічнага аддзела, галоўны канструктар — намеснік галоўнага інжынера інстытута «Мінскпраект»[1].

Творчасць

Быў адзіным у Беларусі практыкам-канструктарам вялікапралётных будынкаў. Ён шмат увагі надаваў праектаванню і разліку вантавых канструкцый пакрыццяў пралётам больш за 100 метраў[1].

Асноўныя творы

Вадасховішча на р. Вяча, вадасховішча на р. Пціч, Дразды і Крыніца, каток у парку імя М. Горкага ў г. Мінску (1975), аэравакзал аэрапорта Мінск-2 (1978), выставачныя комплексы па вул. Я. Купалы (1968) і «БелЭкспа» па пр. Машэрава (1985 г.), аўтавакзал «Маскоўскі» ў г. Мінску (2001), чыгуначны вакзал у г. Мінску (2003)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Волчецкий Леонид Борисович (руск.)
  2. Волчецкий Леонид Борисович (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Інжынеры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў