wd wp Пошук:

Леанід Адамавіч Марыніч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марыніч. Леані́д Ада́мавіч Мары́ніч (нар. 17 сакавіка 1960, Мяцявічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан (з 2018).

Біяграфія

У 1982 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1982—1984 гадах працаваў галоўным інжынерам калгаса «Памяць Ільіча» (Брэсцкі раён); у 1984—1985 гадах — страхар 2 разраду БУ-125 трэста № 16 «Нафтабуд» (Наваполацк); аўтаслесар 3 разраду ўпраўлення механізацыі № 1, фармоўшчык ПА «Мінскжалезабетон» (Мінск); у 1986—1990 гадах працаваў кіраўніком групы праектна-будаўнічага бюро, дырэктарам камбікормавага завода калгаса-камбіната «Памяць Ільіча» (Брэсцкі раён); у 1990—2002 гадах — галоўны інжынер, намеснік старшыні па механізацыі СКП «Астрамечава» (Брэсцкі раён); у 2002—2004 гадах — дырэктар ААТ «Брэстрайсельгасхімія» (г. Брэст); у 2004—2006 гадах — генеральны дырэктар ААТ «Брэсцкі райаграсэрвіс» (г. Брэст); у 2006—2008 гадах — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама; у 2008—2009 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення механізацыі і тэхнічнага прагрэсу з Галоўдзяржтэхнагляда Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь; у 2009—2012 гадах — намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь; у 2012—2018 гадах — першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь; з сакавіка 2018 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан.

Удавец. Мае двух сыноў.

Узнагароды

Зноскі

  1. Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» Архівавана 25 лютага 2021.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Паслы Беларусі ва Узбекістане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Намеснікі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе