wd wp Пошук:

Леанід Іванавіч Калыхан

Леанід Іванавіч Калыхан (26 ліпеня 1931, в. Слабада, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 27 ліпеня 2003) — беларускі вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984), доктар тэхнічных навук (1977), прафесар (1979).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя Баўмана (1955). З 1955 года інжынер-выпрабавальнік, старшы інжынер, з 1956 года начальнік лабараторыі, затым аддзела Усесаюзнага навукова-даследчага цеплавознага інстытута. З 1966 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР. З 1991 года загадчык лабараторыі Інстытута праблем энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Працы ў галіне ядзернай энергетыкі. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выканана шырокая праграма даследаванняў цеплаабмену ў аднафазных і двухфазны патокаў пры дакрытычных і звышкрытычных параметрах, а таксама пры фазавых ператварэннях хімічна рэагавальнагу чатырвокісу азоту — новага тыпу цепланосбіта і працоўнага цела атамных электрастанцый. Вывучыў цеплаабмен і гідрадынаміку ў мадэлях і макетных узорах цеплаабменнага абсталявання і элементах актыўнай зоны рэактараў АЭС. Распрацаваў навукова-тэхнічныя асновы стварэння пасіўных сістэм бяспекі для АЭС новага пакалення з рэактарамі ВВЭР.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 45 вынаходак.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), медалём.

Асноўныя працы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазырскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Супрацоўнікі АІЭЯД «Сосны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МДТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 27 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слабадзе (Мазырскі раён)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»