wd wp Пошук:

Леанід Ібрагімавіч Друян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Друян. Леанід Ібрагімавіч Друян (нар. 1944, Каменец) — беларускі ўрач-пульманолаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1974), дацэнт. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001).

Біяграфія

Паходжанне і дзяцінства

Нарадзіўся ў сям’і партызанскага ўрача Ібрагіма Друяна і яго жонкі Марыі Лявонцьеўны, партызанскай медыцынскай сястры, ў ліпені 1944, калі яго бацькі з групай былых партызанаў былі адпраўлены ў Камянецкі раён для аднаўлення разбуранай гаспадаркі. Па дарозе вырашана было заначаваць у адной з вёсак, дзе засталося некалькі хат, але яшчэ ў дарозе пачаліся роды, якія прыняў сам малады бацька[2].

З 1952 года сям’я пераехала з Камянецкага раёна ў Гомель. Леанід вучыўся ў школе № 2, дзе і пазнаёміўся з будучай жонкай Ганнай[3].

Прафесійная дзейнасць

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, пасля якога Л. Друян служыў ва Узброеных сілах СССР. Там лейтэнант Друян абагульніў клінічныя назіранні па купіраванні прыступаў параксізмальнай тахікардыі ў палявых умовах. Намаганні афіцэра заўважылі і ўзнагародзілі медалём «За воінскую доблесць», а яго даследаванні апублікавалі ў «Ваенна-медыцынскім часопісе»[3].

Пасля заканчэння аспірантуры абараніў кандыдацкую дысертацыю «Рэаграфічны(руск.) бел. метад даследавання ў ацэнцы кравазвароту і дыхання ў хворых вострай пнеўманіяй»[3].

Заняў пасаду старшага выкладчыка, а пазней — загадчыка кафедры медыцынскай падрыхтоўкі Гомельскага кааператыўнага інстытута. У той жа самы час працаваў па сумяшчальніцтве лекарам-тэрапеўтам ў шпіталі[3].

Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР прысвоіла яму навуковае званне дацэнт, а міністр аховы здароўя СССР узнагародзіў значком «Выдатнік аховы здароўя»[3].

З 1990 года Л. Друян стаў галоўным урачом Гомельскага абласнога шпіталя інвалідаў Айчыннай вайны, які некалі 20 гадоў узначальваў яго бацька. З прыходам Леаніда Ібрагімавіча шпіталь стаў інтэнсіўна развівацца, былі пабудаваны новыя карпусы, адчынены новыя аддзяленні і кабінеты. Пры ім — у 2006 годзе — 2006 — шпіталь стаў срэбным прызёрам міжнароднага конкурсу сярод шпіталёў СНД[4].

Сям’я

Навуковая дзейнасць

Леанід Друян — аўтар дзесяткаў навуковых і метадычных работ, апублікаваных у беларускіх і замежных выданнях. Так, «Вышэйшая школа» ў 1992 годзе выпусціла яго кнігу «Кароткі тэрміналагічны слоўнік для медыцынскіх сясцёр», дзе медыцынскія тэрміны ўпершыню выкладзены на беларускай мове[6][3].

Грамадская дзейнасць

Быў дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання, старшынёй Гомельскага аддзялення Беларускай асацыяцыі ўрачоў-арганізатараў аховы здароўя, членам прэзідыума Гомельскага абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя, членам вучонага савета Гомельскага медыцынскага універсітэта, членам прэзідыума абласной ветэранскай арганізацыі[3].

Зноскі

  1. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-286675&strq=l_siz=20
  2. Уладзімір Пернікаў. Партызанскае вяселле, або Дынастыя чулых сэрцаў.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Два века медицинской практики: как живёт гомельская семейная династия Друян (руск.)
  4. Семья Друян: 180 лет на боевом посту Архівавана 14 студзеня 2020. (руск.)
  5. 1 2 Друяны (дынастыя/сям’я)
  6. Леонид Ибрагимович Друян (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2004. — № 8. — С. 59.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Навабеліцкага раёна Гомеля
Катэгорыя·Выкладчыкі БГЭУСК
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
Катэгорыя·Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пульманолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каменцы
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў