wd wp Пошук:

Гомельскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны

Гомельскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны — ваенны шпіталь у Гомелі[1].

Гісторыя

Першапачаткова арганізаваны як эвакашпіталь(руск.) бел. № 1235 на 600 ложкаў (500 — агульнахірургічных, 100 — для параненых са сківічна-тваравымі паражэннямі) у горадзе Бійску загадам санітарнага кіравання Чырвонай Арміі № СО/ОО 846[1].

У 1944 годзе з вызваленнем БССР ад нямецкіх частак перадыслакаваны ў Гомель. У 1946 годзе перайменаваны ў шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны з хірургічным, тэрапеўтычным, сківічна-тваравым і неўралагічным аддзяленнямі і шматпрофільнымі курсамі па навучанні інвалідаў новым прафесiям[1].

У 1952 перапрафіляваны для лячэння хворых лёгачным і касцёва-сустаўным туберкулёзам(ісп.) бел. (300 ложкаў)[1].

У 1970-80-х гадах перапрафіляваны ў тэрапеўтычны; пабудаваныя водалячэбніца, сталовая, пральня, кацельня[1].

У 1983-87 гадах пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю новы шпітальны комплекс на 280 ложкаў. У 1992-98 гадах другой чаргой будаўніцтва ў шпіталі стала на 220 ложкаў болей. Адкрыты кабінеты тэрмальнага лячэння прадсталёвай залозы, дыягностыкі і лячэння астэапарозу, аддзялення ГБА(руск.) бел., зубнога пратэзавання[ru] і інш[1]. Некаторыя кабінеты (бухгалтэрыя, метадкабінет, загадчыкі кардыялагічнага, неўралагічнага, рэанімацыйнага аддзяленняў) аснашчаны сучаснымі персанальнымі камп’ютарамі[2].

У 2009—2011 гадах пачалі функцыянаваць аперацыйная для экстранага аператыўнага ўмяшання хворым, што паступаюць па «хуткай» дапамозе з вострымі парушэннямі мазгавога кровазвароту (кровазліццямі); новая зала ЛФК, абсталяваная сучаснымі трэнажорамі; кабінеты псіхатэрапеўта і ўльтрагукавой дыягностыкі. Праведзена лічбавае тэлебачанне і хуткасны Інтэрнэт у кожнае аддзяленне, усталяваны відэакантроль паступлення хворых[2].

З 1 студзеня 2012 года на базе ўстановы «Гомельскі абласны клінічны шпіталь ІАВ» адкрыты Гомельскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі ў складзе чатырох аддзяленняў для рэабілітацыі хворых з вострымі і хранічнымі захворваннямі неўралагічнага, кардыялагічнага і траўматалагічнага профіляў магутнасцю 170 ложкаў[2].

З 1 студзеня 2013 года ложкавая магутнасць шпіталя павялічана да 500 ложкаў; абласны рэабілітацыйны цэнтр — 181 ложак, з іх 20 ложкаў для рэабілітацыі пацыентаў анкалагічнага профілю[2].

Галоўныя ўрачы

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Семья Друян: 180 лет на боевом посту Архівавана 14 студзеня 2020. (руск.)
  2. 1 2 3 4 История (руск.)
  3. Левин Илья Григорьевич Архівавана 14 студзеня 2020. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Вячаслава Бяспалава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі Гомеля
Катэгорыя·1941 год у Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Бальніцы Беларусі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Вольгі Ціхавай
Катэгорыя·Бальніцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Навабеліцкі раён
Катэгорыя·З’явіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Шпіталі
Катэгорыя·Бальніцы Гомеля