wd wp Пошук:

Ла-Шо-дэ-Фон

Ла-Шо-дэ-Фон[2] (фр.: La Chaux-de-Fonds) — горад і абшчына ў Швейцарыі, які разам з Білем з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам швейцарскіх гадзіннікаў. Разам з суседнім Ле-Локлем уваходзіць у лік помнікаў Сусветнай спадчыны як выдатны прыклад «горада-фабрыкі» эпохі прамысловай рэвалюцыі. Размешчаны ў заходняй Швейцарыі, на паўночным захадзе кантона Нёўшатэль, непадалёк ад мяжы з Францыяй і з’яўляецца цэнтрам аднайменнай акругі. Ла-Шо-дэ-Фон — трэці па велічыні горад Рамандыі (пасля Жэневы і Лазаны) і самы буйны горад Верхняй Юры. Горад ляжыць на вышыні 992 метра над узроўнем мора.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Arealstatistik Standard - Gemeinden nach 4 HauptbereichenFederal Statistical Office. Праверана 13 студзеня 2019.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — карта Швейцарыі
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Швейцарыі
Катэгорыя·Камуны кантона Нёўшатэль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)