wd wp Пошук:

Лаўрэнцьеўскі летапіс

Лаўрэнцеўскі летапіс.

Лаўрэ́нцьеўскі ле́тапіс — летапісны звод, помнік старажытнарускага летапісання. Захаваўся ў адзіным спісе, перапісаным на пергаменце ў 1377 манахам Лаўрэнціем, ад яго імя летапіс і атрымаў назву, ва ўладзімірскім Раждзественскім манастыры для суздальскага князя Дзмітрыя Канстанцінавіча.

У складзе ЛЛ — Аповесць мінулых гадоў (найбольш поўны тэкст[1]) (даведзена да 1116) і летапісныя артыкулы, даведзеныя да 1305. Летапіс змяшчае спісы твораў Уладзіміра Манамаха, уключаныя ў артыкул 1096. Першапачаткова летапісам апісваліся падзеі Русі, затым, на працягу XII ст., асноўнай тэмай летапісных артыкулаў становіцца жыццё Уладзіміра на Клязьме. Некаторыя перыяды (898 - 922, 1263 - 1283, 1288 - 1294) не асветленыя летапісам. З пачатку XIII ст. вялікая ўвага нададзена Растоўскаму княству.

ЛЛ з’яўляецца адной з найкаштоўнейшых крыніц па гісторыі паўночна-ўсходняй Русі XII ст. ЛЛ паўплываў і на пазнейшыя летапісы — Троіцкі, Наўгародска-Сафійскі збор і інш. Да пачатку XVIII ст. захоўвалася ў Раждзественскім манастыры ва Уладзіміры на Клязьме. У 1792 куплены графам Мусіным-Пушкіным, які пазней падарыў яго Аляксандру I. Імператар перадаў летапіс у Публічную бібліятэку, якая зараз завецца Расійскай нацыянальнай бібліятэкай, дзе рукапіс захоўваецца па сённяшні дзень. Упершыню поўнасцю апублікаваны ў 1846 у Поўным зборы рускіх летапісаў (том 1).

Зноскі

  1. Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 32.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старажытнарускія летапісы