wd wp Пошук:

Лаўрыха

Лаўры́ха, Смычыца — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Галбіца (Заражанка).

Даўжыня ракі 21 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Плошча вадазбору 128 км². Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў прыкладна за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Слабодка Мядзельскага раёна. Упадае ў Галбіцу за 1, 7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Гліншчына Пастаўскага раёна. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім цячэнні. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.

У басейне ракі азёры Каменскае, Казлоўскае, Жуцінскае, Доўгае.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Басейн Галбіцы