wd wp Пошук:

Лаяш Бацьяні

Граф Лаяш Бацьяні дэ Неметуйвар (венг.: Lajos Batthyány de Németújvár, 10 лютага 1807, Прэсбург — 6 кастрычніка 1849, Пешт) — венгерскі палітык, кіраўнік урада Венгрыі падчас Венгерскага паўстання 1848—1849 гадоў.

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Бацьяні. Паступіў на ваенную службу, аднак ужо ў 1827 годзе звольніўся, каб абараніць дысертацыю па праве ў Заграбскім універсітэце і асабіста заняцца кіраваннем сваіх маёнткаў. Праз некалькі гадоў абраны ў Верхнюю палату Венгерскага парламента і пачаў удзельнічаць у дзейнасці нацыянальна арыентаваных колаў, якія імкнуліся да аддзялення Венгрыі ад Габсбургскай манархіі.

7 красавіка 1848 года імператар Фердынанд I прызначыў яго першым прэм’ер-міністрам парламенцкага ўрада Венгрыі.

Бацьяні апынуўся здольным лідарам, аднак быў вымушаны выбіраць паміж лаяльнасцю манарху і прыхільнікамі незалежнасці Венгрыі. Бацьяні ўстаў на бок прыхільнікаў незалежнасці і стаў адным з лідараў рэвалюцыі. Паранены ў бітве, узяты ў палон. Пры дапамозе перададзенага жонкай кінжала спрабаваў здзейсніць самагубства (нанясучы сабе некалькі ран у шыю), але выжыў і на наступны дзень быў расстраляны па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе[6]. Пахаваны на будапешцкіх могілках Керэпешы.

Быў адным з трох венгерскіх патрыётаў, якім Ферэнц Ліст прысвяціў свой вядомы твор для піяніна «Жалобны марш» (Funérailles) з падзагалоўкам «Кастрычнік 1849».

У яго гонар названа плошча ў Будзе насупраць будынка парламента на беразе Дуная і станцыя метро. У 2002 годзе ў Венгрыі адкрыты Юрыдычны каледж імя Лаяша Бацьяні.

У савецкай літаратуры пра Венгерскае паўстанне 1848—1849 гадоў роля Бацьяні, які займаў ліберальна-рэфарматарскія пазіцыі, прыніжалася ў параўнанні з больш радыкальнымі дзеячамі Кошутам і Петэфі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118850385 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Batthyány, Ludwig Graf // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 1. — S. 180.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Lajos Batthyany // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118850385 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Батьяни Людвиг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Міністры фінансаў Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браціславе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Венгрыі
Катэгорыя·Пакараныя смерцю палітыкі
Катэгорыя·Памерлі ў медзье Пешт
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1807 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1849 годзе