wd wp Пошук:

Лачын

Лачын (азерб.: Laçın) — горад (з 1923 года) у Азербайджане, адміністрацыйны цэнтр Лачынскага раёна. Размешчаны на левым беразе ракі Акары, на паўднёва-заходніх схілах Карабахскага хрыбта, на аўтадарозе Сцепанакерт — Гарыс, за 60 км ад Сцепанакерта[3].

Гісторыя

Лачынскі калідор быў адзіным наземным маршрутам, які злучае Арменію з Нагорным Карабахам у тых межах, у якіх ён існаваў у савецкі час як аўтаномная вобласць у складзе Азербайджана. Непасрэднай мяжы з гэтай вобласцю тагачасная Армянская ССР не мела. З 1992 года ў выніку Карабахскай вайны горад Лачын знаходзіўся пад армянскім кантролем.

У адпаведнасці з пагадненнем, падпісаным паміж Арменіяй і Азербайджанам пасля вайны ў Нагорным Карабаху ў 2020 годзе, абедзве краіны павінны былі пабудаваць дарогі ў абыход Лачынскага калідора на працягу трох гадоў. Азербайджан у 2022 годзе здаў свой маршрут у эксплуатацыю і патрабаваў ад Арменіі зрабіць тое ж самае, а ад Расіі — вывесці сваіх міратворцаў. 26 жніўня Азербайджан вярнуў горад. Азербайджанская армія размясцілася ў Лачыне, пад кантроль таксама былі ўзятыя вёскі Забух і Сус.

Зноскі

  1. Лачын — артыкул з БЭС
  2. Наличное и постоянное население по административно-территориальному делению - стр. 15
  3. Краткая история Лачинского района Азербайджана Архівавана 1 ліпеня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Азербайджана