Латэранскі баптыстэрый — раннехрысціянская хрысцільня ў Рыме. Размешчана побач з Латэранскай базілікай.
Афіцыйна баптыстэрый быў пабудаваны і асвячоны Папам Сікстам III. Існуе легенда, што ў будынку, які стаяў на гэтым месцы, прыняў хрышчэнне сам Канстанцін Вялікі.[2] Доўгі час баптыстэрый быў адзіным у Рыме.
Раней будынак стаяў асобна ад базілікі, але пазнейшымі прыбудовамі ён быў злучаны з ёй.
Унутры размешчаную ў цэнтры купель атачаюць восем парфірных калон з мармуровымі карынфскімі ордарамі і антаблементам. На столі намаляваны фрагменты бітвы ля Мульвійскага моста 312 года. Таксама баптыстэрый быў упрыгожаны Франчэска Бараміні ў 1657 годзе, уключаючы герб Папы Аляксандра VII.