wd wp Пошук:

Карнеол

Карнеол, або сердалі́к — мінерал, чырванавата-ружовая, жоўта-чырвоная ці аранжавая-чырвоная разнавіднасць халцэдону. Ювелірна-вырабны камень.

Назва

Назва мінерала звязана з афарбоўкай каменя (ад лац.: Cornus — ягада кізіла), а ‘сердалік’ — ад грэчаскай назвы гэтага каменя σαρδόνυξ.

Уласцівасці

Асаблівасці афарбоўкі абумоўлены складам і характарам размеркавання прымешак, у якасці галоўнага хромафора выступае мінерал гематыт, які знаходзіцца ў карнеоле ў выглядзе тонкадысперсных раўнамерна распыленых мікрачасціц. Прасвечвае ў тонкіх сколах.

Фізіка-хімічныя ўласцівасці мінерала супадаюць з уласцівасцямі халцэдона.

Радовішчы

У Індыі (Гуджарат) у ЗША (штат Мантана). Масіў Карадаг у Крыму. З Індыі паступаюць самыя прыгожыя гатункі каменя — пасля працяглага знаходжання на святле колер з карычняватага пераходзіць у густы аранжава-чырвоны. Радовішчы таксама ў Бразіліі, Уругваі, у Забайкаллі (Расія).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Каштоўныя камяні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Разнавіднасці кварцу