Латвійская музычная акадэмія імя Язэпа Вітола (лат.: Jāzepa Vītola Latvijas Mūzikas akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Будынак Аляксандроўскай мужчынскай гімназіі, у якім сёння знаходзіцца акадэмія, быў пабудаваны ў 1870-1875 гадах архітэктарам Янісам Баўманісам ў стылі неакласіцызму.
Латвійская музычная акадэмія (на той момант яшчэ Латвійская кансерваторыя) была заснавана ў якасці музычнай навучальнай установы класічнага тыпу ў 1919 годзе кампазітарамі Язэпам Вітолам, Мікалаем Алунанам, Паўлам Юр’янам і скрыпачом Янісам Лаздіньшам. За аснову была ўзятая мадэль Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, прафесарам якой да 1918 года быў Язэп Витол. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 11 студзеня 1920 года.
Структурна кансерваторыя была падзелена на два курсы - малодшы, куды прымалі з 13 гадоў, і старэйшы, выпускнікі якога атрымлівалі, у залежнасці ад поспехаў, атэстат або дыплом аб заканчэнні і званне вольнага мастака. Пазней, у 1940-я гады, на базе малодшага курсу, былі створаны Сярэдняя спецыяльная музычная школа імя Эміля Дарзіня і музычнае вучылішча імя Язэпа Медыня. На момант адкрыцця кансерваторыі ў ёй было пяць факультэтаў: тэорыі кампазіцыі і аргана, спеваў, фартэпіяна, струнных інструментаў, духавых інструментаў.
Пасля Другой сусветнай вайны ў кансерваторыі былі адкрыты новыя аддзяленні — харавога дырыжыравання (1944), музыказнаўства (1947), музычна-педагагічнае (1960), культпрасветработнікаў (1967), харэаграфічнае (1977). Пасля рэарганізацыі Дзяржаўнага тэатральнага інстытута Латвійскай ССР быў створаны тэатральны факультэт з акцёрскім і рэжысёрскім аддзяленнямі (1951). Адкрываліся аддзяленні, якія рыхтавалі спецыялістаў іншых творчых прафесій - кіраўнікоў самадзейных калектываў, кіраўнікоў эстрадных аркестраў, рэжысёраў тэлебачання; таксама быў створаны клас дырыжораў вайсковых аркестраў.
У канцы 1980-х гадоў у кансерваторыі дзейнічалі тры факультэты: фартэпіяна і аркестравых інструментаў, дырыжыравання і вакальнага мастацтва, культуры і мастацтвазнаўства; 11 аддзяленняў: фартэпіяна, струнных інструментаў, духавых інструментаў, ударных інструментаў, харавога дырыжыравання, музычна-педагагічнае, вакальнае, дырыжыравання сімфанічным і оперным аркестрам, кампазіцыі, музыказнаўства, тэатральнага мастацтва, культпрасветработнікаў.
На сённяшні дзень у акадэміі навучаецца каля 600 студэнтаў, выкладаюць 22 прафесара, 25 асацыятыўных прафесара, 35 дацэнтаў. Заняткі праходзяць на кафедрах: джазавай музыкі, харавых дырыжораў, аркестравых дырыжораў, клавішных інструментаў, фартэпіяна, камернай музыкі, канцэртмайстраў, струнных інструментаў, духавых інструментаў, вакала, оперных спеваў, музычна-педагагічнай, кампазіцыі, музыказнання, старадаўняй музыкі, харэаграфічнай, гуманітарнай.
У склад музычнай акадэміі ўваходзяць акадэмічныя калектывы, якія дазваляюць студэнтам з першых дзён навучання атрымліваць неабходную прафесійную практыку:
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх