wd wp Пошук:

Ласла III

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ласла.

Ла́сла III (венг.: III. László; 1199 — 7 мая 1205, Вена) — кароль Венгрыі і Харватыі з 26 жніўня па 30 лістапада 1204 кіраваў сумесна з бацькам, з 30 лістапада 1204 — аднаасобна. З дынастыі Арпадаў.

Ласла III — адзіны сын караля Венгрыі Імрэ і Канстанцыі Арагонскай. 26 жніўня 1204 года Ласла быў каранаваны пры жыцці бацькі, які жадаў гэтым забяспечыць правы сына на прастол. Дзядзька Ласла Андраш, які неаднаразова канфліктаваў з Імрэ, пакляўся абараняць малалетняга караля і быў прызначаны рэгентам. Пасля смерці Імрэ (30 лістапада 1204 года) Ласла III быў абвешчаны каралём Венгрыі і Харватыі. Андраш, стаўшы рэгентам, трымаў Ласла і яго маці Канстанцыю пад хатнім арыштам. Асцерагаючыся за сваё жыццё, Канстанцыя разам з сынам бегла ў Вену пад абарону Леапольда VI. 7 мая 1205 года Ласла III памёр у Вене. Атрымаўшы ў спадчыну венгерскі трон, Андраш II выпатрабаваў у Леапольда VI цела пляменніка і пахаваў яго ў Секешфехервары.

Папярэднік:
Імрэ
Кароль Венгрыі
12041205
Пераемнік:
Андраш II

Зноскі

  1. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1201 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1205 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Секешфехервары
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Арпады
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Секешфехервары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1199 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каралі венгерскія
Катэгорыя·Арпады
Катэгорыя·Манархі, якія памерлі ў дзяцінстве