wd wp Пошук:

Ларыса Фёдараўна Кузняцова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузняцова. Ларыса Фёдараўна Кузняцова (нар. 27 красавіка 1958, Гомель) — беларускі палітык і дзяяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык. Працоўную дзейнасць пачала лабарантам кафедры хіміі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала старшай піянерважатай, настаўнікам гісторыі сярэдняй школы № 39 горада Гомеля, загадчыкам сектара ўліку і фінансаў Гомельскага райкама ЛКСМБ, адказным сакратаром Гомельскай раённай арганізацыі таварыства «Веды», інструктарам ідэалагічнага аддзела Гомельскага райкама КПБ. З’яўлялася дырэктарам па вучэбна-выхаваўчай рабоце Урыцкай сярэдняй школы, дырэктарам Красненскай сярэдняй школы Гомельскага раёна, дырэктарам сярэдняй школы № 33 горада Гомеля. Займала пасады намесніка кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна горада Гомеля, начальніка аддзела адукацыі Гомельскага гарвыканкама.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. КУЗНЕЦОВА ЛАРИСА ФЕДОРОВНА Архівавана 5 снежня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»