Ларс Вальтэр Хёрмандэр (24 студзеня 1931, М’ельбю — 25 лістапада 2012, Мальмё) — шведскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1962) і прэміі Вольфа (1988) за працы па тэорыі ўраўненняў у частковых вытворных. Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (з 1968). Віцэ-прэзідэнт Міжнароднага матэматычнага саюза (1987—1990). Быў прафесарам Лундскага ўніверсітэта.