wd wp Пошук:

Ларан Шварц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шварц.

Ларан-Маіз Шварц (фр.: Laurent-Moïse Schwartz; 5 сакавіка 1915, Парыж, Францыя — 4 ліпеня 2002, там жа) — французскі матэматык, які ўнёс прыкметны ўклад у развіццё функцыянальнага аналізу, член групы Бурбакі, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1950).

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і з Эльзаса. Бацька — Анзельм Шварц (Anselme Schwartz, 1872—1957) — хірург, член Французскай акадэміі навук; маці — Клер Дэбрэ (1888—1972) — з эльзаскага равінскага роду Дэбрэ (фр.: famille Debré), з якога выйшлі палітычныя дзеячы і навукоўцы; дзядзька Шварца па матчынай лініі Рабер Дэбрэ быў навукоўцам-медыкам і педыятрам, стрыечны брат — першы прэм’ер-міністр французскай Пятай рэспублікі Мішэль Дэбрэ. Жанаты з дачкой Поля Леві. Дачка замужам за французскім фізікам Урыэлем Фрышам, які працуе ў Швейцарыі.

У 1934 годзе паступіў у Вышэйшую нармальную школу, у 1937 годзе быў прызваны ў армію. Падчас акупацыі Францыі нацыстамі хаваўся ад гестапа па падробленых дакументах. У 1943 годзе, тым не менш, абараніў дысертацыю ў Страсбургу. Пасля вайны быў прафесарам у Сарбоне і Політэхнічнай школе.

Асноўныя працы ў галіне функцыянальнага аналізу, асабліва тэорыі абагульненых функцый, за абагульненне вынікаў якой атрымаў у 1950 годзе Філдсаўскую прэмію (Шварц сутыкнуўся з істотнымі цяжкасцямі, калі амерыканскія ўлады з-за левых перакананняў матэматыка паспрабавалі не дапусціць яго ў краіну для атрымання ўзнагароды). Пазней Шварц узмацніў раней атрыманыя вынікі, даказаўшы (разам з Жанам Дзьёданэ) тэарэмы аб дваістасці ў прасторах Фрэшэ. Таксама важныя яго працы ў галіне тапалогіі і матэматычнай фізікі.

Сярод яго вучняў найбольш вядомы Аляксандр Гратэндык.

Таксама займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю, быў чалавекам левых поглядаў (у маладосці адносіў сябе да трацкістаў, у сталым узросце — да дэмакратычных сацыялістаў), выступаў супраць французскай і амерыканскай інтэрвенцыі ў В’етнаме, французскай інтэрвенцыі падчас алжырскай вайны і савецкай падчас афганскай вайны.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Laurent Schwartz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Fichier des personnes décédées
  4. http://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article3617
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 MacTutor History of Mathematics archive
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  7. https://books.google.cat/books?id=Eqc0cyFR0AEC&pg=PA395 — С. 395.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Жансон-дэ-Саі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Сацыялісты Францыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Трацкісты
Катэгорыя·Матэматыкі Францыі