wd wp Пошук:

Лапаціцкі сельсавет

Лапа́ціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Лапацічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Іванішчавіцкага і Рабаўскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Чавускага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лапаціцкага сельсавета было 16 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1328 чалавек[3], з іх 95,9 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4]. Станам на 2011 год у сельсавеце налічвалася 672 двары, 1489 жыхароў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 185. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чавускага раёна
Катэгорыя·Лапаціцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе