Лапатаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Лапатавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гразівецкі сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гразівец. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лапатавічы, сельсавет перайменаваны ў Лапатавіцкі[1]. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Лабжанскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: Гразівец, Заручча, Лапатавічы, Лобжа, Муравец, Пад’елле, Рудня, Сінеж, Слабада, Чарнец.