wd wp Пошук:

Лаза Лазаравіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лазаравіч.

Лазар «Лаза» Лазаравіч (сербск.: Лаза Лазаревић; 1 мая 1851 — 10 студзеня 1891) — сербскі пісьменнік і псіхіятар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Шабцы ў сям’і гандляра. Сярэднюю адукацыю атрымаў у родным мястэчку, потым вучыўся ў Бялградзе і Берліне. Пасля заканчэння навучання працаваў урачом у Бялградзе. Быў членам Сербскага навуковага таварыства і Акадэміі навук. Аўтар навуковых прац у галіне медыцыны. Працаваў урачом на войнах 18781879 і 1885 гадоў. Памёр у Бялградзе 10 студзеня 1891 года як асабісты лекар караля.

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў з перакладу ЧарнышэўскагаШто рабіць?»). Уласныя творы пачаў пісаць пазней, пасля вяртання з Берліна. Першае апублікаванае апавяданне «Први пут с оцем на јутрење» было сустрэта вельмі прыязна. У васьмідзесятых гадах выходзяць яго галоўныя і найлепшыя апавяданні «Школска икона», «У добри час хајдуци», «На бунару», «Вертер», «Све ће то народ позлатити» и «Ветар». Акрамя гэтага, калі не лічыць урыўкаў і замалёвак, напісаў яшчэ толькі два апавяданні («Он зна све» і «Швабица»).

Лазаравіч быў адным з першых сербскіх празаікаў, які звярнуў увагу на ўнутраны свет асобы, якую апісвае, і на псіхалагічны аналіз. У яго сучаснікаў Мілавана Глішыча і Янкі Весялінавіча псіхааналізу ў глыбокім сэньсе практычна няма. Лазаравіч апісвае менавіта зломы, змены ў людскай псіхалогіі. Распрацоўваў матыў «новага» чалавека (таксама як і сучаснікі Мілаван Глішыч і Стэван Срэмац), негатыўна ставячыся да гэтай грамадскай з’явы. Так пераходзіць і да крытыкі грамадства як цэлага.

Лаза Лазаравіч — найлепшы стыліст сербскага рэалізму, часам называны «сербскім Тургеневым».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118779044 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Постаці сербскай псіхіятрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Сербскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Бялградзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Сербіі
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шабацы
Катэгорыя·Медыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
Катэгорыя·Памерлі ў 1890 годзе