wd wp Пошук:

Лазар Навумавіч Аранштам

Лазар Навумавіч Аранштам (псеўданімы: Артур; Якуб Чарняк; 21 (9) чэрвеня 1896, Барзна[1], Украіна — 1939, НКВД) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Біяграфія

З 1915 года ў РСДРП(б). Удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве[1]. Служыў у Чырвонай Арміі — камісар дывізіі, камісар інспекцыі артылерыі. У 1924 накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь[1]. Сакратар ЦК КПЗБ, член ЦК КПП, дэлегат II (1924), III (1926) канферэнцый, I з’езда (1928) КПЗБ[1]. Арыштаваны ў лютым 1926[1] польскімі ўладамі. Па абмене палітзняволенымі ў 1928 апынуўся ў СССР[1]. Жыў і працаваў у Беларусі (сакратар Віцебскага акруговага камітэта КП(б)Б). З 1929 член РВС і начальнік Палітупраўлення Беларускай вайсковай акругі. У 1933 накіраваны на Далёкі Усход начальнікам Палітупраўлення Асобай Далёкаўсходняй арміі[1]. Член ЦКК ВКП(б) у 1934-37. Член ЦК КП(б)Б у 1929-33, кандыдат у члены з 1929-30, член Бюро ЦК КП(б)Б у 1930-33. Член ЦВК СССР в 1929-31, член ЦВК БССР у 1924, 1929-33[1].

Арыштаваны ў 1937, загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1956.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Аронштам Лазарь Наумович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 30. — 737 с..

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барзнянскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Члены ЦВК СССР
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Польшчы
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга