wd wp Пошук:

Ладдзя

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ладдзя. Ладдзя́ — старажытнае рачное і марское судна ўсходніх славян.

Мадэль старажытнарускай ладдзі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі

Шырока бытавала на тэрыторыі Беларусі. Вядома з 7 ст., калі на іх перавозілі грузы па шляху «з варагаў у грэкі». Аднадрэвы човен, найчасцей з дашчанымі набоямі па баках для павелічэння памераў. 3 12 ст. мела палубу. Кіравалася рулявымі вёсламі на карме і носе, рухалася з дапамогай грабных вёслаў і ветразя. Вялікая ладдзя змяшчала 40—60 і нават 100 чалавет. Тэрмін «ладдзя» выйшаў з ужытку ў 14 ст. ў сувязі са з’яўленнем тэрміна «судна».

Геральдыка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Тыпы парусных суднаў
Катэгорыя·Тыпы ваенных караблёў
Катэгорыя·Судны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лодкі