Кі́цінскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Кіцін.
Утвораны 5 сакавіка 1939 года ў складзе Парыцкага раёна Палескай вобласці БССР падчас разбуйнення Шчадрынскага сельсавета. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Дворышчанскага сельсавета[1].