wd wp Пошук:

Кірыл Аляксеевіч Буданаў

Кірыл Аляксеевіч Буданаў (укр.: Кирило Олексійович Буданов) — украінскі военачальнік. Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны (з 2020 года), генерал-маёр (2022).

Біяграфія

Нарадзіўся 4 студзеня 1986 года ў Кіеве[2].

Скончыў Адэскі інстытут Сухапутных войскаў (2007), пасля чаго пачаў служыць у атрадзе спецпрызначэння Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, дзе займаў розныя пасады[3][4].

З вясны 2014 года браў удзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны. Меў баявыя раненні[3].

4 красавіка 2019 года ў Кіеве быў здзейснены няўдалы замах на Буданава. Тады быў падарваны аўтамабіль Chevrolet Evanda на вуліцы Акадэміка Вільямса, пад які была ўсталявана міна. Генеральная пракуратура Украіны пазней паведаміла аб затрыманні групы падазраваных, а Галасееўскі раённы суд Кіева прысудзіў двух грамадзян Расіі да 7 і 8 гадоў пазбаўлення волі[3][5].

З 2018 па 2020 год займаўся адмысловымі справамі. У 2020 году стаў намеснікам дырэктара дэпартамента Службы вонкавай разведкі Украіны[3].

5 жніўня 2020 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў палкоўніка Буданава начальнікам Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны. На гэтай пасадзе Буданаў змяніў Васіля Бурбу[4]. 24 жніўня 2021 года прысвоена вайсковае званне брыгаднага генерала[6]. 3 красавіка 2022 года прысвоена вайсковае званне генерал-маёр[7].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 LIGABusinessinform — 1991. Праверана 14 мая 2022.
  2. Персона(руск.) . obozrevatel.com. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2021.
  3. 1 2 3 4 Новый руководитель ГУР отказался комментировать покушение на него(руск.) . Украінская праўда (12 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2021.
  4. 1 2 3 Кліщук Людмила. Крим, Донбас, гібридні війни, дезінформація: новий начальник ГУР назвав завдання на посаді(укр.) . novynarnia.com (10 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2021.
  5. Панфилович Олег. Украинская разведка перехватила разговор сотрудников ФСБ. Они искали компромат на начальника ГУР Буданова(руск.) . babel.ua (28 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2021.
  6. Кліщук Людміла. Залужний, Шаптала, Буданов та інші: кому Зеленський присвоїв чергові генеральські звання - Новинарня(укр.) . novynarnia.com (25 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2021.
  7. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №207/2022 (нявызн.). Офіційне інтернет-представництво Президента України. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2022. Праверана 3 красавіка 2022.
  8. Указ прэзідэнта Украіны ад 23 жніўня 2022 года № 591/2022 «Аб узнагароджанні адрозненнем Прэзідэнта Украіны “Крыж баявых заслуг”»
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскай ваеннай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны
Катэгорыя·Генерал-маёры (Украіна)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»