wd wp Пошук:

Кім Кі Дук

Кім Кі Дук (кар.: 김기덕; 20 снежня 1960, Паўднёвая Карэя — 11 снежня 2020, Рыга, Латвія) — паўднёвакарэйскі кінарэжысёр. Уладальнік «Залатога льва» Венецыянскага кінафестывалю і шэрагу іншых кінематаграфічных узнагарод.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 снежня 1960 году ў вёсцы Сабёні ў павеце Понхва паўднёвакарэйскай правінцыі Кенсан-Пукто. Неўзабаве сям’я Кіма Кі Дука пераехала ў Сеул, дзе яго аддалі ў сельскагаспадарчую школу. Не давучыўшыся ў ёй, ён ва ўзросце 17 гадоў уладкаваўся працаваць на завод. У 20 гадоў пайшоў у войска. Пяць гадоў служыў у карэйскай марской пяхоце, потым два гады правёў у царкве для сляпых, маючы намер стаць святаром. У гэты перыяд узмацнілася яго даўняе захапленне жывапісам, і ён адправіўся ў Парыж, дзе ў 1990—1992 гадах вывучаў выяўленчае мастацтва.

У 1993 годзе Кім Кі Дук атрымаў узнагароду Інстытута сцэнарыстаў (англ.: Educational Institute of Screenwriting) за лепшы сцэнарый да фільма «Мастак і злачынец, прысуджаны да смерці». Некаторы час ён падарожнічаў па Еўропе і выстаўляўся як мастак. Пасля яшчэ двух сцэнарысцкіх узнагарод адбыўся яго рэжысёрскі дэбют з фільмам «Кракадзіл» (1996). Далей рушылі ўслед фільмы «Дзікія жывёлы» (1996), «Гатэль „Птушыная клетка“» (1998) і эксперыментальны фільм «Рэальная выдумка» (2000), зняты дзесяццю кінакамерамі ўсяго за 200 хвілін.

Памёр 11 снежня 2020 года ў Рызе ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат Венецыянскага кінафестывалю за фільмы «П’ета» і «Пусты дом», Канскага кінафестывалю за фільм «Арыран», Берлінскага кінафестывалю — за стужку «Самарыцянка»[6].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130537187 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Kim Ki-duk // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. È morto Kim Ki-duk, regista di ‘L’isola’ e ‘Ferro 3’, per complicazioni da Covid19
  4. Koronavírusban, 59 évesen meghalt az egyik legjobb koreai filmrendező, Kim Ki-duk
  5. https://www.lrt.lt/en/news-in-english/19/1296253/korean-filmmaker-kim-ki-duk-dies-from-covid-19-complications-in-latvia
  6. nn.by
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёнсан-Пукта
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 снежня
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Кінарэжысёры Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Асобы